У БДУ пачнуць рыхтаваць пісьменнікаў і перакладчыкаў
На спецыяльнасці «Літаратурна-мастацкая творчасць» будзе адкрыта пяць спецыялізацый, на якіх акрамя паэтаў, празаікаў, драматургаў будуць рыхтаваць крытыкаў і спецыялістаў па мастацкім перакладзе. Загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі журфака Людміла Саянкова адзначыла, што акцэнт найперш будзе рабіцца на падрыхтоўку літаратурных аглядальнікаў. У дыпломе выпускнік будзе мець пазнаку «Спецыяліст па літаратурна-мастацкай творчасці». Набраць плануецца дваццаць чалавек, толькі пяць з якіх на бюджэтныя месцы. Людміла Саянкова таксама паведаміла, што такая ж спецыяльнасць будзе адкрыта і на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі. Спецыялісты з вышэйшай адукацыяй змогуць атрымаць новую спецыяльнасць за два гады.
Чытаць цалкам