№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Ліставанне з Юрасём Пацюпам

Ліставанне з Юрасём Пацюпам

Адрасанты: Валянцін Акудовіч, Галіна Дубянецкая, Валярына Кустава, Алена Масла, Ларыса Раманава, Людка Сільнова, Міхась Скобла, Аляксандр Фядута, Віктар Шніп, а таксама квартэт гітарыстаў БДАМ пад кіраўніцтвам Валера Жывалеўскага і Яраш Малішэўскі.Вядоўца Аксана Спрынчан.Для тых, хто лічыць, што найцікавейшы парадак слоў і найнесумернейшыя сны ў Юрася Пацюпы. Пачатак у 18.00.У Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А).Уваход без канвертаў.

Чытаць цалкам
Паўлу Куэлью і Ніл Гейман намінаваныя на блогерскую прэмію

Паўлу Куэлью і Ніл Гейман намінаваныя на блогерскую прэмію

Арганізатарамі прэміі выступілі CompletelyNovel.com і былы кіраўнік Таварыства маладых выдаўцоў (SYP) Джон Слэк (Jon Slack) сумесна з выдавецтвамі Random House Group, Simon & Schuster і Penguin. Для ўдзельнікаў галасавання падрыхтаваныя адмысловыя кніжныя прызы. Каля 15 тысяч чалавек намінавалі на прэмію больш за 500 блогаў і мікраблогаў, з якіх у шорт-ліст прэміі ўвайшло толькі 28 пісьменнікаў-блогераў. Цяпер публіка зможа прагаласаваць за свайго ўлюбёнца ў намінацыях: апублікаваны аўтар, неапублікаваны аўтар і мікраблог. З поўным спісам пісьменніцкіх блогаў і спасылкамі на іх можна азнаёміцца тут. Пераможца будзе абвешчаны на Лонданскім кніжным кірмашы 20 красавіка.

Чытаць цалкам
Выстава «Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі»

Выстава «Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі»

Рышард Капусцінскі (1932 – 2007) – выдатны дзеяч еўрапейскай культуры, журналіст і пісьменнік, аўтар больш дзесяці публіцыстычных кніг, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод. У Польшчы яго называлі “каралём рэпартажу”. Ён працаваў у Афрыцы, сярэднеазіяцскіх савецкіх рэспубліках, Лацінскай Амерыцы, Блізкім Усходзе, пісаў рэпартажы з дзесяткаў краін свету.Рышард Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і жыў там да 1942 года. Ён усё жыццё захоўваў любоў да сваёй малой радзімы, прыязджаў сюды ў 1997 годзе ў дні святкавання 900-годдзя Пінска і ў 1999 годзе, калі знакаміты польскі рэжысёр Пётр Залускі здымаў дакументальны фільм пра Капусцінскага “Другі каўчэг Ноя”. Паказ гэтага фільма адбудзецца падчас выставы.Дакументы, фатаграфіі, газетныя публікацыі, кнігі, размешчаныя на выставе, раскажуць пра цікавую і выдатную асобу – Рышарда Капусцінскага.У вернісажы прымуць удзел жонка Р.Капусцінскага Аліцыя і рэдактар яго твораў Бажэна Дудка.Нацыянальны гістарычны Польскі Інстытут у Мінску музей…

Чытаць цалкам
Выйдзе збор твораў Шамякіна ў 23 тамах

Выйдзе збор твораў Шамякіна ў 23 тамах

Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Уладзіслаў Мачульскі заявіў, што ў іх некалькі гадоў таму выдаваўся 8-томны збор твораў пісьменніка. Але спадар Мачульскі адмовіўся паведаміць, ці распрададзены наклад папярэдняга выдання, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. І вось цяпер новы збор, амаль утрая большы па колькасці тамоў. Гэта так званая сацыяльна значная літаратура. Летась на яе выданне было выдаткавана з дзяржаўнага бюджэту 2,5 мільярды рублёў.

Чытаць цалкам

"Кніжны салон" запрашае кнігалюбаў

"Кніжны салон" працуе з усімі беларускімі выдавецтвамі, у першую чаргу прапагандуе беларускую кнігу. Сваё месца на паліцах занялі кнігі з серыі "Кнігазбор", "Школьная бібліятэка", "ЖЗЛ", "Беларуская энцыклапедыя" і інш. Наогул жа ў "Кніжным салоне" прадстаўлены наступныя раздзелы: Краязнаўства, Мастацкая літаратура, Кніжныя скарбы, Грамадскія навукі, Гісторыя, Тэхніка, Матэматыка, Фізіка, Гуманітарныя навукі. Некалькі раздзелаў кнігарні прысвечаны вывучэнню мовы: Замежная мова, Беларуская мова, Руская мова, Руская мова для іншамоўных студэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца зместу і паліграфічнай якасці выданняў. Новая кнігарня мае невялікую гандлёвую плошчу, аднак кожнай кнізе тут адведзена асобнае месца на паліцы. Каб пакупніку не даводзілася адшукваць патрэбную кнігу ў кніжных завалах, дырэкцыя кнігарні вельмі пільна адбірае асартымент. У прыватнасці "Кніжны салон" адмовіўся ад школьнай дыдактычнай літаратуры і канцылярскіх тавараў, якія лёгка можна знайсці ў любой іншай кнігарні. Затое вялікая…

Чытаць цалкам
Абвешчаныя пераможцы V Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі

Абвешчаныя пераможцы V Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі "Свабодны тэатр"

Гран-пры ў першай намінацыі атрымала п'еса "Утечка" Віктара Калітвянскага (Расія), другую прэмію – п'еса "Град нездешний" Ягора Чарлака (Расія), трэцюю прэмію – "Котенок на столбе" Ганны Данатавай (Расія ). Спецыяльнам прызам журы ўзнагароджаная п'еса "Слепата" Дар'і Стокер (Швейцарыя).У намінацыі "П'еса малой формы і эксперыментальны тэкст для тэатра" Гран-пры атрымаў твор "Вельмі нетэатральныя п'есы тры" Валерыя Шэргіна (Расія). Другую прэмію атрымала п'еса "Партыя" Уладзіміра Зуева (Расія), трэцюю прэмію падзялілі п'есы "Прас" Ганны Шаўчэнка (Расія) і "Рада" Керэны Клімоўскі (ЗША). Спецыяльны прыз журы быў уручаны за п'есу "Жыццё без тармазоў" Алене Ерпылёвай (Расія).Таксама былі ўручаныя спецыяльныя прызы. Прыз драматурга Тома Стопарда "Яркі дэбют" атрымала п'еса "Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны" Рымы Ушкевіч (Беларусь). Прыз актораў "Свабоднага тэатра" дастаўся Алене Шахноўскай за п'есу "Поры дня" (Расія), прыз дзіцячага журы падзялілі п'есы "Сляпая і Нямы" Паўла і Зульфіі…

Чытаць цалкам
Дыскусійны праект “Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”

Дыскусійны праект “Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”

“Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Кнігарня Наша ніва, 2007) і “Пакахай мяне, калі ласка” (Кнігарня пісьменніка, 2009) – два зборнікі жаночай прозы, падрыхтаваныя незалежнымі выдавецкімі ініцыятывамі.Што будзем рабіць:Збіраемся тройчы ў кнігарніЎгалерэі (пр. Незалежнасці, 37А) і размаўляем пра тое, ЧЫМ ЁСЦЬ СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЖАНОЧАЯ ПРОЗА.Заўсёды з намі – таленавітыя аўтаркі, ўдзячныя чытачы, цвярозыя крытыкі і тыя, хто хоча ведаць, чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру.Як гэта будзе адбывацца:Першая дыскусія праходзіць сярод літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці. Мадэратары: Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч. Дыскусанты: Барыс Пятровіч, Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў.У другой дыскусіі ўдзельнічаюць актывісткі жаночых рухаў і самотныя змагаркі за правы жанчын. Адказваем на пытанне: ці мяняе гэтая літаратура сучасную беларускую жанчыну, а калі мяняе,…

Чытаць цалкам
Фантастам 2010 года ў Расіі назвалі Вадзіма Панова

Фантастам 2010 года ў Расіі назвалі Вадзіма Панова

Як распавяла “РИА Навінам” яе прэс-сакратар Юлія Рыжанкова, гэтую прэмію Паноў атрымаў за сукупны наклад яго твораў, перасягнуць які ў 2010 годзе нікому з калегаў-фантастаў не ўдалося.Найлепшым фантастычным раманам года стаў "Кубатура сферы" Сяргея Слюсарэнка, апавяданнем – "Стрельба по тарелкам" Алега Дзівава, зборнікам – укладзены Яўгенам Гаркушавым "Точка встречи", а крытычным творам – артыкул "Десять искушений матерого публициста" Генры Лаёна Олдзі. Уладальнікамі прэміі "Аліса", якая ўручаецца за найлепшы фантастычны твор для дзяцей і юнацтва, сталі Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі, аўтары рамана "Время всегда хорошее".Мецэнат Арсен Авакаў і перакладчыца Ірына Гурава былі адзначаныя прэміяй "Вялікі РосКон" за шматгадовы ўнёсак у расійскую фантастыку. Акрамя таго, на дзесятай канферэнцыі ўпершыню ўручылі ўзнагароды за найлепшы тэматычны інтэрнэт-сайт – ім стаў рэсурс www.fantlab.ru, а таксама спецыяльная прэмія ад Федэрацыі незалежных прафсаюзаў…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя кнігі Вольгі Бабковай “І цуды, і страхі…”
ГеніюшВерш Уладзімера Арлова