Прэмія Ежы Гедройца прысуджана Валеру Булгакаву і Уладзіміру Байдаву
Пра гэта 1 красавіка ў Мінску паведаміў старшыня журы X прэміі імя Ежы Гедройца, дырэктар Польскага інстытута ў Менску Пётр Казакевіч. Байдаў узнагароджаны за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, класічнай і сучаснай музыкі, а таксама прафесійную прэзентацыю польскай музыкі беларускім слухачам, а Булгакаў — за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, а таксама праблемам развіцця нацыянальных супольнасцяў пасля распаду савецкай імперыі. Польскі інстытут у Мінску пашырае статут штогадовай прэміі імя знакамітага мінчука Ежы Гедройца. Раней прэмія прысуджалася толькі журналістам, але з 2010 гады ёй будуць адзначацца прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі — аўтары новых ідэй у польска-беларускім дыялогу. Дыпломы намінантаў прэміі атрымалі фотамастак Юры Васільеў, музыкавед Святлана Немагай, музыкавед, спявак і рэжысёр Віктар Скарабагатаў, аўтары кінааповесці пра Чэслава Немана Вера Савіна і Аляксандр Нілаў, тэатральны…
Чытаць цалкам