№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Да дня нараджэння Талстога аблічбавалі ўсе яго дзённікі

Да дня нараджэння Талстога аблічбавалі ўсе яго дзённікі

Сёння з нагоды дня нараджэння Льва Талстога ў інтэрнэт былі выкладзеныя ўсе аўтабіяграфічныя запісы рускага пісьменніка — яго дзённікі і нататнікі. Усе матэрыялы ў аблічбаваным выглядзе даступныя для загрузкі на сайце Tolstoy.ru. Як адзначаецца на сайце, публікацыя дзённікаў стала магчымай дзякуючы краўдсорсінгавому праекту “Увесь Талстой за адзін клік”, арганізаванага Дзяржаўным музеем Л. Н. Талстога і кампаніяй ABBYY. Спампаваць тамы, якія змяшчаюць дзённікавыя запісы, можна ў фарматах .fb2, ePub, .mobi і HTML. Дзённікі Леў Талстой вёў больш за шэсцьдзесят гадоў. Першы запіс ён зрабіў яшчэ падчас навучання ў Казанскім універсітэце ў 1847 годзе, а апошні — у 1910 годзе на станцыі Астапава, за тры дні да смерці. Да нашых дзён дайшоў 31 сапраўдны сшытак з дзённікавымі запісамі Талстога — агулам 4700 рукапісных аркушаў (для параўнання: рукапісны фонд рамана “Вайна і мір” — 5202 аркушы).

Чытаць цалкам
Вечар у кнігарні

Вечар у кнігарні "логвінаЎ" з Альгердам Бахарэвічам

Прэзентацыя кнігі "Ніякай літасці Альгерду Б." у кнігарні “логвінаЎ” 13 жніўня ў 20.00. Аўтар раскажа і пакажа ўсім ахвотным, якія засталіся ў вымерлым горадзе, што гэта за кніжка і за што яе варта любіць, чытаць і ненавідзець. Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Выдалі тры раннія апавяданні Сэлінджэра

Выдалі тры раннія апавяданні Сэлінджэра

У кнігу “Тры раннія апавяданні”, выдадзеную ў ЗША, увайшлі тры апавяданні Джэрома Дэвіда Сэлінджэра, якія публікаваліся раней толькі ў невялікіх часопісах і невядомыя шматлікім прыхільнікам пісьменніка. “Пабачся з Эдзі”, “Маладзёны” і “Раз на тыдзень — нічога страшнага” — творы, напісаныя ў 1940-х. Кніга “Тры раннія апавяданні” выйшла ў выдавецтве Devault-Graves. Выдавец адзначае, што зборнік стаў першым легальна выпушчаным выданнем Сэлінджэра за апошнія паўстагоддзя. Аб існаванні 21 апавядання аўтара, напісанага раней, чым быў выдадзены раман “Лавец у жыце”, Том Грэйвс і Дарын Дэвалт даведаліся з фільма пра пісьменніка, які выйшаў у 2013 годзе. Пасля выдаўцы высветлілі, што “Пабачся з Эдзі”, “Маладзёны” і “Раз на тыдзень — нічога страшнага” — апавяданні, якія на імя аўтара ніколі не былі зарэгістраваныя; гэта і дазволіла апублікаваць іх у Devault-Graves. Нагадаем, Сэлінджэр памёр 27 студзеня 2010 года. Новых кніг ён не публікаваў з 1980-х гадоў і выступаў супраць перавыдання сваіх ранніх…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя

Прэзентацыя "славацкага" нумару "Макулатуры"

1 жніўня ў 21.00 у кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37А) — незвычайная прэзентацыя славацкага нумару часопіса "Макулатура".Сучасная проза на ўсе густы — ад містыкі і эротыкі да трэшу і панку. Начныя чытанні, дыскусіі пры свечках, гарбата. Удзел возьмуць:Святлана Рогач,Сяргей Сматрычэнка,Сяргей Календа — галоўны рэдактар,Васіліса Паляніна.Уваход вольны.

Чытаць цалкам
У Нямеччыне выйшла кніга Святланы Алексіевіч

У Нямеччыне выйшла кніга Святланы Алексіевіч "Апошнія сведкі"

Кніга "Апошнія сведкі" беларускай пісьменніцы і журналісткі, лаўрэата Прэміі міру нямецкага кнігагандлю Святланы Алексіевіч выйшла на нямецкай мове ў панядзелак, 28 ліпеня, у берлінскім выдавецтве Hanser.У гэтым творы сабраныя ўспаміны людзей, чыё дзяцінства прыпала на Другую сусветную вайну. Напісаўшы яго, Святлана Алексіевіч чарговы раз прадэманстравала сваю пазіцыю перакананага пацыфіста. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, паднятая ў кнізе тэма набывае асаблівую актуальнасць.

Чытаць цалкам
Памерла пісьменніца Бэл Каўфман

Памерла пісьменніца Бэл Каўфман

У Нью-Ёрку ва ўзросце 103 гадоў памерла вядомая амерыканская пісьменніца Бэл Каўфман, аўтар рамана “Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз”, унучка класіка габрэйскай літаратуры Шолам-Алейхема. Бэл Каўфман нарадзілася ў Берліне, дзяцінства (з пачатку Першай сусветнай вайны) правяла ў Адэсе (гэты перыяд яе жыцця апісаны ў кнізе “Odessa Memories”), са снежня 1923 жыла ў ЗША. З адзнакай скончыла каледж Хантэр у Нью-Ёрку, затым магістратуру па літаратуры ў Калумбійскім універсітэце. Некалькі дзясяткаў гадоў працавала настаўніцай англійскай мовы ў сярэдніх школах Нью-Ёрка і ў гарадскім універсітэце Нью-Ёрка. Пачала публікаваць кароткую прозу з канца 1930-х. У 1940-х публікавала апавяданні і скетчы ў часопісе Esquire. Вядомасць Бэл Каўфман прынёс яе паўаўтабіяграфічны і шмат разоў перавыдадзены раман “Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз”, заснаваны на шматгадовым выкладчыцкім досведзе. У часопісным выглядзе ён быў першапачаткова апублікаваны ў Saturday Review у нумары ад 17 лістапада 1962 года.  

Чытаць цалкам
Прэзентацыя новай кнігі эсэістыкі Альгерда Бахарэвіча — 24 ліпеня

Прэзентацыя новай кнігі эсэістыкі Альгерда Бахарэвіча — 24 ліпеня

У выдавецтве “Галіяфы” выйшаў новы зборнік эсэ А. Бахарэвіча “Ніякай літасці Альгерду Б.”. Прэзентацыя адбудзецца 24 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы”. З анатацыі да кнігі: Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” (budzma.by). У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер. Аформіла кнігу мастачка Кацярына Дубовік.Пачатак у 19.00. Адрас кнігарні "Галіяфы": Мінск, вул. Валгаградская, 4А. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”  

Чытаць цалкам
Уроцлаў — Сусветная сталіца кнігі — 2016

Уроцлаў — Сусветная сталіца кнігі — 2016

Міжнародны камітэт, які складаецца з 24 экспертаў, абраў горад Уроцлаў (Польшча) Сусветнай сталіцай кнігі 2016 года. Уроцлаў стане Сусветнай сталіцай кнігі ЮНЕСКА “ў сувязі з высокай якасцю і вялікай разнастайнасцю, якімі вылучаецца яго праграма”, а таксама “на знак асаблівай увагі, якая надаецца ўдзелу шырокіх мас, а таксама садзейнічанню выдавецкім, кнігагандлёвым галінам прамысловасці і бібліятэкам на рэгіянальным і міжнародным узроўнях”, заявіла гендырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. Горад, які носіць тытул Сусветнай сталіцы кнігі, выбіраюць тры арганізацыі —Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў, Міжнародная федэрацыя кнігагандляроў і Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстановаў. Тытул перадаецца 23 красавіка, у Сусветны дзень кнігі. У гэтым годзе такой сталіцай з’яўляецца Порт-Харкарт у Нігерыі, а ў 2015 годзе ёю стане горад Інчхон у Паўднёвай Карэі. Уроцлаў у 2016 годзе будзе не толькі Сусветнай сталіцай кнігі, але і Еўрапейскай сталіцай культуры. “Гэты тытул напэўна ўзмоцніць літаратурную…

Чытаць цалкам
Памерла нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Надзін Гордымер

Памерла нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Надзін Гордымер

Паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца і паэтка Надзін Гордымер, якая стала ў 1991 годзе лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры, памерла ў ПАР на 91-м годзе жыцця.Пісьменніца памерла ў сваім доме ў Ёханэсбургу вечарам у мінулую нядзелю ў атачэнні членаў сям'і. Надзін Гордымер нарадзілася ў 1923 годзе ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Ёханэсбурга. Яе бацькамі былі габрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар'еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне “Заўтра прыходзь зноў” (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15. Сусветную вядомасць Гордымер атрымала за свой раман “Народ Джулая”, які выйшаў у 1981 годзе. Аснову большасці твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР.

Чытаць цалкам
У Францыі адкрыўся парк па матывах

У Францыі адкрыўся парк па матывах "Маленькага прынца"

З'явіўся парк па матывах кнігі “Маленькі прынц”. Там можна пакарміць лісаў, ёсць паветраныя шары-аэрастаты і атракцыёны авіяцыйнай тэматыкі. У Францыі адкрылі тэматычны парк забаваў па матывах кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”. Наведвальнікі парку, размешчанага на ўсходзе краіны ля мяжы з Германіяй, атрымалі магчымасць занурыцца ў атмасферу аднаго з самых знакамітых твораў у свеце. Галоўным упрыгожаннем парку сталі жывыя лісы. З імі і іншымі звярамі, згаданымі ў кнізе, можна пагуляць і пакарміць. У парку ёсць два паветраныя шара-аэрастаты, замацаваныя над зямлёй на вышыні 150 метраў. Яны сімвалізуюць планеты, якія, згодна з сюжэтам кнігі Сэнт-Экзюперы, наведваў Маленькі прынц. З шароў госці могуць аглядаць наваколлі парка. Прадугледжаны і прагляд кіно ў 3D, інтэрактыўныя дыялогі са створанымі на кампутарах персанажамі твораў Сэнт-Экзюперы. Паколькі аўтар кнігі быў не толькі вядомым пісьменнікам, але і прафесійным лётчыкам, у парку дзейнічаюць атракцыёны авіяцыйнай тэматыкі.…

Чытаць цалкам