Абвешчаны шорт-ліст "Рускай прэміі"
У намінацыі "Буйная проза" прадстаўленыя:Дзіна Рубіна, "Белая голубка Кордовы" (Ізраіль),Андрэй Іваноў, "Горсть праха" (Эстонія), Марыям Петрасян, "Дом, в котором..." (Арменія); За сваю малую прозу намінаваныя: Аляксей Курылько, аповесць "Сборище неудачников" (Украіна),Аляксей Торк, зборнік апавяданняў " Фархад и Ширин" (Кіргізія); У намінацыі "паэзія" прадстаўленыя:Аляксандр Кабанаў (Украіна),Марыя Ціматкова (ЗША), Сяргей Цімафееў (Латвія)."Рускую прэмію" будуць уручаць ўжо ў пяты раз, лаўрэатаў назавуць ў Маскве 12 красавіка. Пераможцы атрымаюць па пяць тысяч долараў ЗША, уладальнікі другіх і трэціх прэмій - па дзве тысячы і паўтары тысячы долараў адпаведна. Акрамя таго, упершыню будзе прысуджаная спецпрэмія "За ўнёсак у зберажэнне і развіццё традыцый рускай культуры за межамі Расійскай Федэрацыі"; лаўрэату ўручаць паўтары тысячы долараў ЗША.Старшыня журы конкурсу – галоўны рэдактар “Знамени” Сяргей Чупрынін. У склад журы ўвайшлі Аляксандр Архангельскі, Цімур Кібіраў, Герман Садулаеў…
Чытаць цалкам