Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць літаратурны конкурс "Новая беларуская фантастыка"
На конкурс высоўваюцца арыгінальныя празаічныя творы ў фантастычных жанрах, створаныя на рускай ці беларускай мовах, якія раней не публікаваліся. Правам вылучэння твора на конкурс валодае выключна аўтар. Ананімныя рукапісы да разгляду не прымаюцца. Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс не больш за два творы. Браць удзел у конкурсе могуць асобы ад 18 да 30 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Працы прымацца па 30 верасня 2010 года. У склад журы конкурсу ўваходзяць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі, а таксама супрацоўнікі выдавецтва "Харвест". Узначальвае журы старшыня секцыі "Прыгоды і фантастыка" "Саюзу пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Кулічэнка. Кожны твор ацэньваецца кожным сябрам журы па 10-бальнай сістэме: выстаўляюцца незалежныя экспертныя ацэнкі, якія ўрэшце сумуюцца. Па выніках конкурсу будуць адабраны 5 найлепшых прац, з аўтарамі якіх выдавецтва "Харвест" складзе кантракт на выданне твораў. Акрамя таго, пераможцы конкурсу, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы, атрымаюць грашовыя…
Чытаць цалкам