Страсбург асудзіў Турцыю за забарону рамана Гіёма Апалінэра
Такім чынам быў задаволены пазоў выдаўца Рахмі Акдаса (Rahmi Akdas), які апублікаваў пераклад кнігі на турэцкую мову ў 1999 годзе. Пасля гэтага на радзіме ён быў прызнаны вінаватым у злачынствах супраць маральнасці і аштрафаваны на 1100 еўра. Акрамя таго, турэцкі суд загадаў знішчыць увесь тыраж рамана Апалінэра.Еўрасуд адзначыў, што кожная дзяржава мае права абараняць асновы маралі, аднак толькі ў тым выпадку, калі гэта сапраўды патрабуецца. "Палкі" ж выйшлі больш за стагоддзе таму і за гэты час сталі часткай еўрапейскага літаратурнага канону. Паводле меркавання суду, пакаранне ў выглядзе штрафу і знішчэнне тыражу не адпавядаюць заяўленай мэце – барацьбе за маральнасць.У "Адзінаццаці тысячах палак" (часам назву таксама перакладаюць як "Адзінаццаць тысяч дубцоў") прысутнічаюць эпізоды садысцкага і гомасэксуальнага характару, а таксама сцэны педафіліі і некрафіліі. У Францыі раман быў забаронены да 1970 году.
Чытаць цалкам