№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Расійскую прэмію “НОС” атрымала Алена Элтанг

Расійскую прэмію “НОС” атрымала Алена Элтанг

У шорт-ліст прэміі “НОС” уваходзілі кнігі:— Андрэй Аствацатураў. «Люди в голом»;— Таццяна Бачарова. «Новочеркасск: кровавый полдень»;— Леў Гурскі. «Роман Арбитман»;— Сяргей Носаў. «Тайная жизнь петербургских памятников»;— Андрэй Сцяпанаў. «Сказки не про людей»;— Алена Элтанг. «Каменные клены».Усіх фіналістаў запрасілі на дэбаты з нагоды выбару пераможцы. Акрамя таго, у выбарах лаўрэата ўдзельнічалі сузаснавальнікі Фонда Міхаіла Прохарава Ірына Прохарава, прэзідэнт прэміі “НОС”, журналіст і сябра Грамадскай палаты Мікалай Сванідзэ, старшыня журы прэміі “НОС”, сацыёлаг і гісторык культуры Аляксей Левінсон.Грашовы прыз для пераможцы складае 700 тысяч расійскіх рублёў, па 40 тысяч – усім фіналістам. Яшчэ адзін прыз (200 тысяч рублёў) па выніках чытацкага галасавання на сайце прэміі атрымаў Уладзімір Сарокін за раман “Сахарный Кремль”.Літаратурная прэмія “НОС” (Новая словесность) была заснаваная дабрачынным Фондам Міхаіла Прохарава ў сакавіку 2009…

Чытаць цалкам
Памёр паплечнік Васіля Быкава Лазар Лазараў

Памёр паплечнік Васіля Быкава Лазар Лазараў

Л. Лазараў напісаў вялікую колькасць крытычных артыкулаў і манаграфій, а таксама кніг пра Васіля Быкава, ваенную прозу Канстанціна Сіманава, літаратуру, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і баявымі медалямі.З 1960 г. Л. Лазараў – сябра Саюзу пісьменнікаў СССР. Узначальваў часопіс "Вопросы литературы" з 1992 году.Лазар Ільіч быў сябрам, паплечнікам і адным з найлепшых знаўцаў творчасці Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Падчас цкавання В. Быкава савецкімі партработнікамі і іх служкамі Лазараў публічна выступаў у яго падтрымку. Л. Лазараў – аўтар кнігі "Василь Быков. Очерк творчества" (1979) і шматлікіх крытычных артыкулаў. Іх перапіска друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”. Успаміны Лазарава пра Быкава ўвайшлі ў кнігу-энцыклапедыю Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах” (2009).Развітанне з Л. Лазаравым адбудзецца 1 лютага ў ваенным шпіталі імя Бурдэнка (Масква).

Чытаць цалкам
КнігарняЎгалерэі запрашае на аўтарскія чытанні Трыстана Х’юза

КнігарняЎгалерэі запрашае на аўтарскія чытанні Трыстана Х’юза

Нарадзіўшыся ў Канадзе, ён ва ўзросце двух гадоў пераязджае разам з бацькамі на валійскі востраў Ініс Мон, дзе жыве і цяпер. Але сувязь з канадскімі каранямі не страцілася. Хоць ён і вырас на паданнях і легендах валійскага вострава, канадская і амерыканская літаратура выклікаюць у яго не меншую цікавасць. Такая падвоенасць не магла не паўплываць на яго як на пісьменніка.Трыстан Х’юз тлумачыць гэта наступным чынам: “Калі твае карані з розных месцаў, ты не можаш цалкам, да канца належаць толькі аднаму з іх. Ты глядзіш на іх адначасова з вонкавай і ўнутранай перспектывы. Сёння ёсць цудоўная магчымасць досыць танна вандраваць па свеце, у той жа час узнікае жаданне мець нацыянальную ідэнтычнасць, радзіму і магчымасць вяртацца”.Такім чынам, ягоныя героі – як і сам ён, – гэта часцяком людзі нетутэйшыя або вандроўнікі, што пабывалі ў далёкіх краях. Аўтара цікавяць ўзаемадачыненні паміж блізкасцю і аддаленасцю, чалавецтвам і прыродай, уплыў мінуўшчыны на сённяшняе жыццё.Трыстан Х’юз абараніў доктарскую…

Чытаць цалкам
Памёр Дж. Д. Сэлінджэр

Памёр Дж. Д. Сэлінджэр

Пра смерць пісьменніка “ад натуральных прычынаў” паведаміў яго сын. Цягам многіх дзесяткаў гадоў Сэлінджэр жыў, адмежаваўшыся ад грамадскасці, у сваім доме ў Нью-Хэмпшыры.Свой сусветна вядомы аўтабіяграфічны раман “Лавец у жыце” (у расійскім перакладзе “Над пропастью во ржи”) Сэлінджэр надрукаваў у 1951 годзе. Раман адразу стаў знакамітым, і хоць быў напісаны для дарослых, набыў асаблівую папулярнасць сярод падлеткаў. Апошні твор Сэлінджэра выйшаў у друк у 1965 годзе.

Чытаць цалкам
Галоўным лаўрэатам брытанскай прэміі Коста стаў паэт

Галоўным лаўрэатам брытанскай прэміі Коста стаў паэт

Крыстафер Рэйд стаў чацвертым паэтам у гісторыі прэміі Коста (уручаецца з 1971), які атрымаў гэтую ўзнагароду. У розныя гады Коста ўручалася такім знаным брытанскім паэтам, як Дуглас Дан, Тэд Х’юіс і Шэймас Хіні.Зборнік вершаў “A Scattering” прынёс Рэйду 30 000 фунтаў стэрлінгаў і нашмат большую чытацкую аўдыторыю. Пры тым што дагэтуль кніга прадалася накладам у менш чым 1000 асобнікаў.Раманістка Джазэфіна Гарт, старшыня журы, ахарактарызавала зборнік пераможцы наступным чынам: “добрае мяжуе з вялікім”. Пад вялікім, як прызналася Гарт, яна мае на ўвазе паэзію Ейтса і Браўнінга. “Гэта ашаламляльны твор, і ўсе нашы сябры журы лічаць, гэта кніга, якую б мы раілі для прачытання кожнаму”, – дадала яна.Шасцідзесяцігадовы паэт прысвяціў зборнік сваёй памерлай ад рака жонцы. “A Scattering” складаецца з чатырох паэтычных цыклаў. Першы з іх напісаны, калі яго жонка яшчэ была жывою, а астатнія тры, калі яе ўжо не стала.Як паэт Крыстафер Рэйд адбыўся даўно. З 1991 па 1999 год ён працаваў рэдактарам…

Чытаць цалкам
Абвясцілі самых папулярных пісьменнікаў Еўропы

Абвясцілі самых папулярных пісьменнікаў Еўропы

Сёлета швед Стыг Ларсан (памёр у 2004 годзе), аўтар дэтэктыўнай трылогіі “Міленіум” (Millenium), ачоліў спіс самых чытаных пісьменнікаў, прыняўшы пальму першынства ў Халеда Хасэйні, які ў 2008 годзе быў лідэрам продажу, але сёлета не трапіў нават у пяцідзесятку. Трылогія Ларсана – бэстсэлер у пяці краінах Еўропы: Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Нідэрландах, Францыі і Італіі. Другое месца ў спісе самых папулярных належыць Стэфані Маер, чыя кніжная серыя “Сутонне” (Twilight) займае найвышэйшыя пазіцыі ў Германіі, Гішпаніі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Італіі. Дэн Браўн знаходзіцца на трэцім месцы. Што, па меркаванні The Bookseller, абумоўлена познім з’яўленнем на кніжным рынку яго нашумелай ужо кнігі “Згублены сімвал” (The Lost Symbol). Кніга выйшла толькі ўвосень. Рэйтынгі таксама cведчаць, што сярод найбольш прадаваных аўтараў чытачы аддаюць перавагу англамоўным пісьменнікам. Сярод 50 найпапулярнейшых 21 з іх піша па-ангельску. У дваццатцы ж англамоўных пісьменнікаў – 10.Такім чынам, дзесятка найпапулярнейшых…

Чытаць цалкам
Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах

Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах

Ва ўступе да беларускага нумара перакладчык Паўфалві Лаёш напісаў, што ў савецкія часы пераклады беларускай літаратуры з’яўляліся «у такіх выданнях, якія ў рэальнасці нават не траплялі ў свет літаратурных кантактаў». Таму наша літаратура і не стала вядомай. На думку венгра, адно выключэнне, праўда, было. «Васіль Быкаў стаў вядомым пісьменнікам, галоўнай тэмай твораў якога была вайна. Ва любым разе Быкаў хаця б неяк тэрытарыяльна вызначыў краіну, хоць і не на культурнай мапе Еўропы, а на дарозе бітваў Берлін-Масква». «У апошнія гады ў розных венгерскіх выданнях з’явіліся цікавыя беларускія матэрыялы. Але гэта першая беларуская нізка, якая паказвае сучасную беларускую літаратуру з розных бакоў, каб нарэшце скончылася яе дваццацігадовая адсутнасць у Венгрыі», — падсумоўвае Паўфалві Лаёш. Паглядзець поўны змест «Nagyvilág» можна тут.

Чытаць цалкам
“Святая праўда” пераможцаў конкурсу ПЭН-цэнтра

“Святая праўда” пераможцаў конкурсу ПЭН-цэнтра

Кніга ўяўляе сабой дыптых, які можна чытаць як з аднаго, так і з другога боку. Правы бок складаецца з вершаў і ў меншай ступені прозы маладых беларускіх літаратараў. Левы бок дыптыха змяшчае беларускія пераклады паэтычных і празаічных твораў замежных пісьменнікаў.Сярод фіналістаў конкурсу, чые творы можна знайсці на старонках кнігі, – Павел Анціпаў, Ірына Барысевіч, Алеся Башарымава, Ірына Бельская, Віталь Быль, Дар’я Вашкевіч, Наталля Давыдоўская, Інна Заікіна, Каця Зыкава, Алена Карп, Ігар Кулікоў, Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Аляксандра Сайко, Алена Талапіла, Анка Упала, Юлія Шадзько і Ганна Янкута.Укладальнікам і рэдактарам зборніка выступіў Андрэй Хадановіч. Дызайн вокладкі ажыццявіў Віталь Рыжкоў. Акрамя таго, варта згадаць і мастака, чыя карціна ўпрыгожвае беларускую кнігу, – гэта Біл Карман (Bill Carman) . Падрабязней са зместам зборніка можна пазнаёміцца тут: khadanovich.livejournal.com.

Чытаць цалкам
Мэл Гібсан здыме фільм на старанарвежскай мове

Мэл Гібсан здыме фільм на старанарвежскай мове

Рэжысёр ужо сабраў экспертаў па дыялектах, каб “падцягнуць” яшчэ адну вымерлую мову. Як вядома, у фільме “Пакуты Хрыстовыя” акторы гаварылі на арамейскай і лаціне, а ў “Апакаліпсісе” ім давялося авалодаць мовай індзейцаў Мая.“Ангельская, на якой загавораць у фільме, – гэта ангельская, на якой ужо ніколі не будуць гаварыць. І старанарвежская будзе менавіта такой, як у ІХ стагоддзі, – кажа рэжысёр. – Я хачу паказаць рэальнага чалавека таго часу, я хачу вікінга, які вас напалохае. Мне не патрэбны вікінг, які кажа: “Я хачу памерці з мячом у руцэ!” Не магу гэтага чуць. Я хачу ўбачыць таго, каго не бачыў раней, таго, хто нізкім гартанным голасам гаворыць па-старагерманску”.

Чытаць цалкам
Выстава

Выстава "Сучасная дзіцячая кніжная ілюстрацыя з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы"

Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.Стварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка.Тым цікавей убачыць творы мастакоў з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы, якія працуюць у жанры дзіцячай кніжнай ілюстрацыі. Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу…

Чытаць цалкам