Нельга знесці з сабой краіну…
Нядаўна ў Полацку быў вынесы прысуд у дачыненні да 22-гадовага маладога чалавека, што скраў падарункавае выданне фотаальбома “Белавежскае дзіва” з кнігарні. Злодзея заўважылі і нават паспрабавалі затрымаць, але аматар Белавежскай пушчы вырашыў: лепш уступіць у кароткую бойку з гандляром, чым аддаць кнігу. Проста з кнігарні хлопец накіраваўся на рынак, дзе прадаў выданне за 15 тысяч рублёў. Дакладней, ледзь не падараваў, калі ўлічыць той факт, што ў інтэрнэт-каталогах фотаальбом каштуе каля 120 тысяч.Суд вырак злодзея на адзін год абмежавання волі. У якасці памякчальнай акалічнасці было ўлічанае поўнае пакрыццё стратаў і раскаянне ва ўчынку. Сам фотаальбом, які крыху страціў таварны выгляд, але не сваё пазнавальнае значэнне, вярнулі асуджанаму. Як напамін пра тое, што краявідамі пушчы ўсё ж лепш насалоджвацца на волі.
Чытаць цалкам