№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Калядная вечарына “Кніжны кірмаш”

Калядная вечарына “Кніжны кірмаш”

Падчас вечарыны адкрыецца выстава “Беларуская кніга-2009” і пройдзе кніжны распродаж ад выдаўцоў.Пачатак у 18.00.Сярод удзельнікаў вечарыны будуць разыграныя каштоўныя прызы. Расклад вечарыны: 18:00 – 18:25 Анатоль Івашчанка, бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”18:25 – 18:50 Уладзімір Сіўчыкаў, выдавецтва “Радыёла-плюс”18:50 – 19:15 Павал Мажэйка, Гарадзенская бібліятэка19:15 – 19:30 адкрыццё выставы “Беларуская кніга 2009”19:30 – 20:00 Валер Булгакаў, Віталь Рыжкоў, Наталка Бабіна, часопіс ARCHE і яго выдавецкая серыя20:00 – 20:30 Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Віктар Ываноў, Сяргей Календа, Міхась Башура, выдавецтва “Галіяфы”20:30 – 21:00 Алесь Кудрыцкі, кнігарня "Нашай Нівы"21:00 – 21:30 Уладзімір Арлоў, выдавецтва "Логвінаў"21:30 – 22:00 ZnaROCK, пазітыўны і драйвовы беларускі акустык SKA са скрыпкай.

Чытаць цалкам
Рыхтуецца да публікацыі невядомая аповесць Уладзіміра Караткевіча

Рыхтуецца да публікацыі невядомая аповесць Уладзіміра Караткевіча

Знаходка ўяўляе сабой агульны сшытак, спісаны дробным почыркам. Анатоль Верабей лічыць: “Аповесць “Перадгісторыя” была напісаная ў канцы 40-х ці пачатку 50-х гадоў, калі ён вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта і шукаў сябе як мастак. То бок аўтару было каля 19 гадоў. Напісаны тэкст на рускай мове, хаця ў ім ёсць беларускія словы і фразы. Ёсць і цікавыя ілюстрацыі.Аповесць будзе надрукаваная ў першых нумарах часопіса “Нёман” пад назвай “Перадгісторыя”. Рэдактар часопіса Алесь Бадак лічыць, што наўрад ці гэта сапраўдная назва, магчыма, гэта проста назва ўступу: “Тэкст сыры, складаецца з трох частак, малазвязаных паміж сабой. І ўступ настолькі адрозніваецца ад наступных частак – фактычна гэта накід, – што мы нават не ведаем, ці варта публікаваць яго ў складзе аповесці”.Ва ўступе пісьменнік апісвае гісторыю народа, выцесненага “жалезнымі людзьмі” з роднай зямлі ў лясы і балоты. У другой часцы студэнт Ян Вар паступова адкрывае праўду пра гісторыю свайго…

Чытаць цалкам
Навукоўцы знайшлі

Навукоўцы знайшлі "матэматычныя адбіткі пальцаў" пісьменнікаў

У артыкуле, апублікаваным у чацвер у навуковым выданні New Journal of Physics, група шведскіх фізікаў з універсітэта Умеа пад кіраўніцтвам Себасцьяна Бернгардсана (Sebastian Bernhardsson) апісала новы метад, які дазваляе на аснове статыстычных дадзеных вызначыць аўтара тэксту.Даследнікі правяралі, як у тэкстах трох пісьменнікаў – Томаса Хардзі, Генры Мэлвіла і Дэвіда Лоўрэнса – рэалізуецца так званы закон Ціпфа. Гэты закон, адкрыты ў 1935 годзе лінгвістам Джорджам Ціпфам (George Kingsley Zipf), абвяшчае, што частата любога слова ў тэксце зваротна прапарцыяльная яго рангу – месцу ў спісе словаў тэксту, адсартаваных па частаце. Так, напрыклад, другое па частаце слова будзе сустракацца ў тэксце прыкладна ў два разы радзей, чым першае, трэцяе – у тры разы радзей і гэтак далей.Шведскія фізікі ў сваім артыкуле паказалі, што гэты закон не такі універсальны, як лічыў Ціпф. Яны выявілі, што частата з'яўлення новых словаў па меры росту аб'ёму тэксту змяняецца ў розных аўтараў па-рознаму, прычым гэтая…

Чытаць цалкам
Складзены рэйтынг самых дзіўных кніг па-ангельску

Складзены рэйтынг самых дзіўных кніг па-ангельску

Рэйтынг складзены на аснове матэрыялаў “Пакоя дзіўнай кнігі” (Weird Books Room) – праекту, запушчанага букіністычнай онлайн-кнігарняй Abe Books. “Пакой” прысвечаны ўсім дзіўным і выкшталцоным кнігам.1. «Ангельцы: ці людзі яны?» (The English: Are They Human?);2. «Як навучыцца гуляць у боўлінг пры дапамозе самагіпнозу» (How You Can Bowl Better Using Self-Hypnosis);3. «Маркі з габрэйскімі майстрамі гульні ў шахматы» (Jewish Chess Masters on Stamps);4. «Арыгамі з туалетнай паперы» (Toilet Paper Origami);5. «Мёртвыя хатнія жывёлы: зладзьце свайму гадаванцу стыльнае пахаванне» (Dead Pet: Send Your Best Little Buddy off in Style);6. «Абараніце свой дом ад бомбы» (Bombproof your Horse);7. «Якую карысць Вам можа прынесці ядзерная вайна?» (Nuclear War: What's in It for You?);8. «Біблейскія рэцэпты супраць сіндрому раздражнення тоўстай кішкі» (The Bible Cure for Irritable Bowel Syndrome);9. «Тэлепартацыя: дапаможнік» (Teleportation: A How To Guide);10. «Пафарбуй у чорнае: дапаможнік па гатычным дамаводстве»…

Чытаць цалкам
Украінскія мастакі пералезуць праз беларускую мяжу

Украінскія мастакі пералезуць праз беларускую мяжу

Наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў.“Перелаз” з’яўляецца своеасаблівым адказам фестывалю “Беларуская вясна”, які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў–Мінск.У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімерам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дзмітрый Лазуткін, Арцём Паляжака, Павел Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму будзе Андрэй Хадановіч.Арганізатарам фестывалю ёсць творчая ініцыятыва “Беларускі дэсант” – супольнасць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзянаў, гатовых прасоўваць яе ва Украіне. Гэтая фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае…

Чытаць цалкам
У “Новым часе” – Мармазяўр супраць Жабавока

У “Новым часе” – Мармазяўр супраць Жабавока

З уступу да інтэрв’ю: “Гэтай восенню дзякуючы "пэўным звесткам з пэўных крыніц" мне стала вядома, што напрыканцы 2009-га – у пачатку 2010 года адначасова пабачаць свет дзве публікацыі, якія без перабольшання можна назваць канкурэнтнымі. Гаворка пра беларускія пераклады другой часткі сусветна вядомай "Алісіяны" – аповесці Льюіса Кэрала "Through the Looking-Glass, and What Alice Found There", напісанай у 1871 годзе. Лішне казаць, на колькі моваў свету і па колькі разоў гэты твор, поруч са знакамітай першай часткай, перакладаўся, колькі ілюстрацый было намалявана, колькі пастаўлена п’есаў, знята фільмаў і мультфільмаў. І вось – беспрэцэдэнтная хваля абеларушвання! У часопісе "ARCHE" мае выйсці аповесць "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса" ў перакладзе Веры Бурлак. У той жа час выдавецтва "Логвінаў" рыхтуе да друку дзіцячае выданне Льюіса Кэрала, дзе да перакладу Макса Шчура першай кнігі "Алесіны прыгоды ў Дзівоснай краіне" далучыцца ягоны ж пераклад другой кнігі — "На тым баку люстэрка,…

Чытаць цалкам
Прэмія “Angelus” – чэху Ёзэфу Шкворэцкаму

Прэмія “Angelus” – чэху Ёзэфу Шкворэцкаму

Шкворэцкі атрымаў прэмію за перакладзены на польскую мову 800-старонкавы раман “Прыгоды інжынера чалавечых душ”, які ўпершыню пабачыў свет тры дзесяткі гадоў таму ў Таронта, дзе ад 70-х гадоў жыве сам аўтар.85-гадовы Шкворэцкі не змог прыехаць ва Ўроцлаў з увагі на стан здароўя. Прэмію ад яго імя прыняў перакладчык Анджэй Ягадзіньскі. Абвясціла прысуд журы яго нязменны старшыня – легендарная савецкая дысідэнтка, удзельніца дэманстрацыі жніўня 1968 году на Краснай плошчы ў Маскве Наталля Гарбанеўская.Шкворэцкі – аўтар раманаў “Баязліўцы”, “Танкавы батальён”, “Цуд”, заснавальнік найбуйнейшага чэшскага эміграцыйнага выдавецтва “Sixty-Eight Publishers”.

Чытаць цалкам
Назвалі лаўрэатаў Прэміі Андрэя Белага

Назвалі лаўрэатаў Прэміі Андрэя Белага

Лаўрэаты Прэміі Андрэя Белага за 2009 год:– намінацыя “Паэзія”:Мікалай Конанаў за зборнік “Пилот”;– намінацыя “Проза”:Анатолій Барзах за раман “Причастие прошедшего зрения”;– намінацыя “Гуманітарныя даследаванні”:Наталія Аўтаномава за літаратурнае даследаванне “Открытая структура: Якобсон—Бахтин—Лотман—Гаспаров”;Спецпрэмію за літпраекты і літаратурную крытыку, якую з гэтага года ўручаюць замест прэміі “За дасягненні перад рускай літаратурай”, прысудзілі Аляксандру Уланаву, а спецпрэмію за найлепшы пераклад – перакладчыку з французскай мовы Аляксандру Чорнаглазаву.Грашовы прыз у кожнай катэгорыі складае 1 (адзін) рубель. Уручэнне прэміі адбудзецца ў канцы снежня ў Пецярбургу.Прэмія Андрэя Белага была заснаваная ў 1978 годзе ленінградскім самвыдатаўскім часопісам “Часы”, рэдактарамі якога былі Барыс Іваноў і Барыс Астанін. Яна найстарэйшая ў Расіі ўзнагародай, што ўручаецца ў сферы культуры.

Чытаць цалкам
Лаўрэатам “Рускага Букера” стала Алена Чыжова

Лаўрэатам “Рускага Букера” стала Алена Чыжова

Алена Чыжова – празаік, перакладчык, эсэіст. Яна ўжо не ўпершыню намінуецца на “Рускага Букера” – ў 2003 і 2005 гадах яе раманы траплялі ў шорт-ліст прэміі.Па словах Чыжовай, у гэтым рамане яна гаворыць не ад сябе, а ад сваёй прабабулі, памерлай у блакаду бабулі і сваіх родных, якія загінулі ў Ленінградзе ў 1937–1938 гадах.Калі ў мяне атрымалася перадаць іх душэўны боль, іх інтанацыю, то я шчаслівая і, магчыма, менавіта тое, што я гавару не ад сябе, і падкупіла журы, – мяркуе лаўрэатка сёлетнега “Рускага Букера”.Усяго ў кароткім спісе “Рускага Букера” сёлета было 6 кніг:— «Жили-были старик со старухой», Алена Кацішонак;— «Елтышевы», Раман Сенчын;— «Каменный мост», Аляксандр Церахаў;— «Вчерашняя вечность», Барыс Хазанаў;— «Время женщин», Алена Чыжова;— «Журавли и карлики», Леанід Юзэфовіч (селетні лауреат “Вялікай кнігі”)Грашовы эквівалент “Рускага Букера” складае 500 тысяч рублёў, фіналісты атрымліваюць па 50 тысяч.…

Чытаць цалкам
Выйшаў з друку англа-беларускі парэміялагічны слоўнік

Выйшаў з друку англа-беларускі парэміялагічны слоўнік

Беларускія прыказкі падаюцца паводле павелічэння іх семантычных і лексічна-граматычных адрозненняў ад англійскіх парэмій. У канцы слоўніка змешчаны спіс англійскіх прыказак, іх лексічны паказальнік, алфавітны спіс беларускіх адпаведнікаў, які дазваляе карыстацца слоўнікам у адваротным парадку. Для беларускамоўных студэнтаў універсітэтаў, што вывучаюць англійскую як замежную, а таксама ўсіх, хто цікавіцца англійскай і беларускай мовай і культурай.Наклад слоўніка ўсяго 120 асобнікаў. Набыць выданне ў Мінску можна ў кнігарні «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

Чытаць цалкам