Прыём перакладаў на конкурс працягнуты да 15 верасня!
Часопіс "ПрайдзіCвет" і Цэнтр "Экумена" вырашылі працягнуць прыём працаў на конкурс паэтычнага беларускамоўнага перакладу псалмоў да 15 верасня. Для перакладу прапануюцца наступныя псалмы (нумарацыя Септуагінты, у дужках — масарэцкая): Пс. 1 (1) Пс. 8 (8) Пс. 22 (23) Пс. 50 (51) Пс. 62 (63) Пс. 83 (84) Пс. 136 (137) У склад журы конкурсу ўвайшлі: Валянціна Аксак, журналістка, паэтка, Наталля Васілевіч, тэолаг, Цэнтр "Экумена", Уладзімір Лянкевіч, паэт, часопіс "ПрайдзіСвет",Дзмітры Строцаў, паэт, Сяргей Шупа, перакладчык. Умовы конкурсу: Перакладчыкі могуць перакладаць з наступных крыніцаў: з арыгінальнай старажытнагабрэйскай, з арыгінальнай старажытнагрэцкай Септуагінты (пры валоданні, адпаведна, старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай мовамі), а таксама могуць спампаваць падрыхтаваныя Аргкамітэтам конкурсу тэксты псалмоў па-старажытнагабрэйску з падрадковым перакладам са…
Чытаць цалкам