У інтэрв’ю Радыё Свабода ён адзначыў, што напрацоўкі для такога маштабнага праекту ўжо ёсць, а таксама падзяліўся прыкладным планам таго, што будзе ўяўляць сабою гэты збор твораў: “Том 1 і 2 – паэтычныя творы, тамы 3 – 10 – празаічныя творы (апавяданні, казкі, аповесці, легенды, раманы), том 11 – драматычныя творы, тамы 12 і 13 – публіцыстыка, эсэ, крытыка, інтэрв’ю, том 14 – пераклады, тамы 15 – 17 – сцэнары дакументальных і мастацкіх фільмаў, тамы 18 – 19 – лісты, том 20 – малюнкі, тамы 21 і 22 – дзённікі і запісныя кніжкі, том 23 – дарчыя надпісы, лібрэта, тамы 24 і 25 – дапаўненні да папярэдніх тамоў, летапіс жыцця і творчасці, алфавітны даведнік, іменны паказальнік. Да Збору твораў мяркуецца дадаць кампакт-дыск з вершамі і песнямі ў выкананні Караткевіча, выступы пісьменніка на радыё, тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў, кадры з яго ўдзелам у фільме “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.Па словах Анатоля Вераб’я, пры падрыхтоўцы збору твораў аднаго з найвядомейшых беларускіх літаратараў ініцыятыўная…
Чытаць цалкам