Памёр перакладчык Уладзімір Чапега
24 траўня ў Германіі пасля працяглай і цяжкай хваробы памёр знаны перакладчык беларускай літаратуры Уладзімер Чапега. Крыху менш за месяц ён не дажыў да свайго 75-годдзя. Ён нарадзіўся на беларускім Палессі ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў і год працаваў выкладчыкам у сваёй альма матэр. Першыя пераклады Уладзіміра Чапегі з’явіліся ў друку ў 1971 годзе. Дзякуючы яму нямецкія чытачы атрымалі аповесці Васіля Быкава “Абеліск” і “Здрада”, раман Івана Мележа “Людзі на балоце”, кнігу эсэ Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, аповесць Анатоля Кудраўца “Раданіца”, кароткую прозу Янкі Брыля, творы Лукаша Калюгі, Міхася Зарэцкага і яшчэ многіх беларускіх літаратараў. Справа Уладзіміра Чапегі — гэта і пераклады нямецкіх аўтараў на беларускую: раманы Герберта Ота “Пара ў дарогу, буслы” (з Язэпам Семяжонам), Альфрэда Амэнды “Апасіяната”, Леангарда Франка “Ісусавы вучні” (з Гундулай Чапегай), асобныя творы Гермліна, Цвайга. У старажытным нямецкім…
Чытаць цалкам