№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Лаўрэаты прэміі

Лаўрэаты прэміі "Дэбют"-2014: Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў

Прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча атрымалі Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў.Прэмія “Дэбют” — адна з найважнейшых літаратурных прэміяў Беларусі. Сёлета яна ўручаецца ў чацверты раз за творы, напісаныя аўтарамі ва ўзросце да 35 гадоў. Лаўрэаты прэміі за 2014 год:Проза Кацярына Оаро за кнігу “Сарочае радыё” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)ПаэзіяУладзь Лянкевіч за кнігу “70% вады” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)ПеракладКацярына Маціеўская за п’есу Оскара Ўайлда “Саламея” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыі “Кнігарня пісьменніка” і “PostScriptum”, пераклад з французскай) і Сярж Мядзведзеў за кнігу Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” (Мінск: “Логвінаў”, 2013, пераклад з ангельскай)Спецпрэмію за дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі атрымаў Дзмітры Дзмітрыеў за кнігу “Ліра спіралі”.Раней лаўрэатамі прэміі рабіліся Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і інш.

Чытаць цалкам
У Мінску адчыняецца кнігарня

У Мінску адчыняецца кнігарня "Галіяфы"

14 сакавіка ў 19:00 адкрыецца новая літаратурная платформа — кнігарня выдавецтва “Галіяфы”. Ва ўтульным інтэр’еры па вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”) пачнуць працаваць пад адным дахам кніжная крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора. У мэтах выдавецтва і кнігарні — рабіць жыццё вакол беларускай кнігі ярчэйшым і цікавейшым і далей пашыраць кола чытачоў беларускамоўнай літаратуры, не проста распаўсюджваць беларускую літаратуру, а дапамагаць у ёй арыентавацца і, безумоўна, працягваць яе выдаваць.   У сэрцы кнігарні “Галіяфы” — сучасная беларускамоўная проза і паэзія. Паводле яе стваральнікаў, тут заўсёды можна будзе набыць па даступных цэнах доўгачаканыя беларускія літаратурныя навінкі, а таксама прыгожыя дзіцячыя кнігі, актуальныя беларускія часопісы, гістарычную літаратуру і іншыя ўлюбёныя стравы кніжнага чалавека. Цэны на кнігі выдавецтва “Галіяфы”, а часам і на кнігі іншых выдавецтваў, тут будуць найніжэйшыя па горадзе.  …

Чытаць цалкам
Тарасу Шаўчэнку — 200 гадоў

Тарасу Шаўчэнку — 200 гадоў

9 сакавіка споўнілася 200 гадоў з нараджэння Тараса Шаўчэнкі, украінскага паэта, празаіка, мастака і галоўнай фігуры ўкраінскага нацыянальнага адраджэння. Яго самая вядомая літаратурная праца — зборнік вершаў пад назвай “Кабзар”, які выйшаў у 1840 годзе.   Тарас Шаўчэнка — аўтар паэмаў “Сляпая”, “Князёўна”, “Марына”, “Юродзівы”, “Марыя”, балады “Сурочаная”, трыпціха “Доля”, “Муза”, “Слава”, аповесцяў “Варнак”, “Няшчасны”, “Блізняты”, “Мастак”, “Прагулка з задавальненнем і не без маралі”.   Многія вершы Тараса Шаўчэнкі сталі народнымі песнямі.   Тарас Шаўчэнка — таксама адзін з самых вядомых майстроў украінскага жывапісу. Ён працаваў у галінах станковага жывапісу, графікі, манументальна-дэкаратыўнага афармлення і скульптуры, дасканала валодаў тэхнікай акварэлі, алею, афорта, малявання алоўкам і пяром. Ён аўтар больш чым тысячы твораў жывапісу, з якіх захавалася не больш за 160.   На беларускую мову творы Шаўчэнкі перакладалі Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Змітрок Бядуля, Пятрусь…

Чытаць цалкам
Выйшаў

Выйшаў "Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі"

У выдавецтве “Беларуская навука” ўбачыла свет праца, якую можна лічыць наватарскай не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы. Два тоўстыя тамы змясцілі ў сабе больш за тысячу старонак “Падручнага гістарычнага слоўніка субстантыўнай лексікі”. Навукоўцы з беларускай Акадэміі навук на чале з вядомым даследчыкам лексікі старабеларускай мовы прафесарам Аляксандрам Булыкам яшчэ раз звярнулі ўвагу тых, хто хоча (і тых, хто не хоча) пераканацца, што пісьмовая мова нашых продкаў — гэта ўнікальны скарб усёй нашай культуры. Дзеля параўнання: калі ў вядомым чатырохтомным “Словаре Александра Пушкина” ўсяго змешчана і патлумачана крыху больш за 21 тысячу загалоўных рускіх словаў — назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў і ўсіх астатніх часцін мовы, то ў слоўніку старабеларускай мовы, які тут рэцэнзуецца, растлумачана і перакладзена на сучасную мову больш за 25 тысяч адных толькі назоўнікаў! Прытым што “Падручны слоўнік” ахоплівае толькі лексіку, зафіксаваную ў пісьмовых дакументах…

Чытаць цалкам
Тэрмін прыёму прац на конкурс Бабарэкі прадоўжаны

Тэрмін прыёму прац на конкурс Бабарэкі прадоўжаны

Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster.by інфармуюць, што тэрмін прыёму прац на конкурс маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі працягнуты да 15 сакавіка 2014 года. Запрашаем усіх маладых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія яшчэ не паспелі даслаць свае працы, актывізавацца і зрабіць гэта бліжэйшым часам. Хочам таксама нагадаць, што па выніках конкурсу аўтары найлепшых рэцэнзій возьмуць удзел у серыі майстар-класаў, прысвечаных пытанням літаратурнай крытыкі. Майстар-класы адбудуцца ў Мінску, у праграме запланаваныя сустрэчы з крытыкамі з Беларусі (Леанід Галубовіч, Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Ціхан Чарнякевіч і інш.), Расіі (Даніла Давыдаў), Украіны (Юрый Валадарскі), Чэхіі (Марцін Путна) і Швецыі (Інга-Ліна Ліндквіст). Больш падрабязную інфармацыю пра майстар-класы можна знайсці на сайце bookster.by: http://bookster.by/posts/chas-dlya-krytyki. Галоўны прыз конкурсу крытыкаў імя Бабарэкі — двухтыднёвы побыт у Вільні ў…

Чытаць цалкам
Памёр паэт, перакладчык і спявак Марк Фрэйдкін

Памёр паэт, перакладчык і спявак Марк Фрэйдкін

Рускі, паэт, перакладчык і спявак Марк Фрэйдкін памёр учора, 4 сакавіка. Яму было 60 гадоў, апошнім часам ён цяжка хварэў. Фрэйдкін нарадзіўся ў Ленінабадзе (цяпер Худжанд, Таджыкістан), вучыўся ў Маскве. Ён перакладаў ангельскіх і французскіх паэтаў — Бэна Джонсана, Роберта Бэрнса, Томаса Хардзі, Эзру Паўнда, Стэфана Малармэ, Альфрэда Жары, Рэймона Русэля і іншых. У яго перакладах выходзілі творы для дзяцей Х’ю Лофцінга (пра доктара Дулітла) і Руала Дала. Фрэйдкін публікаваў і прозу, у тым ліку і мемуарную. У 2013 годзе выйшаў збор яго твораў у трох тамах. Ён кіраваў выдавецтвам “Carte blanche”, быў дырэктарам і ўладальнікам першай у Маскве прыватнай кнігарні “19 октября”. Шмат каму Фрэйдкін быў вядомы сваімі песнямі — як на ўласныя, так і на чужыя вершы. Ён шмат перакладаў, публікаваў і спяваў французскага шансанье Жоржа Брасэнса. З 1997 году ён выпусціў шэсць альбомаў, у тым ліку “Эта собачья жизнь” (1997), “Меж еще и уже” (2000), “Король мудаков” (2005) , “Блюз для дочурки” (2010).

Чытаць цалкам
Змена даты ўручэння прэміі

Змена даты ўручэння прэміі "Дэбют"

Уручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча пераносіцца на 12 сакавіка. Цырымонія пройдзе ў Галерэі "Ў" у 19:00.У цырымоніі возьмуць удзел пісьменнікі і перакладчыкі, чые творы трапілі ў шорт-ліст прэміі, і сябры журы. Музычнае віншаванне пераможцам — ад Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.Шорт-ліст прэміі “Дэбют—2014”Проза1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.Паэзія1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.Пераклад1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.Журы прэміі:Валянцін…

Чытаць цалкам
Памёр Рыгор Барадулін

Памёр Рыгор Барадулін

Сёння, 2 сакавіка, памёр народны паэт Беларусі, перакладчык Рыгор Барадулін. Яму было 79 гадоў.   Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць. Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях (сярод іх — газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У апошнім працаваў больш за 20 гадоў, спачатку рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР браў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984). Пачаў друкавацца з 1953 года, першыя вершы былі змешчаныя ў газеце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе. Пераклаў на беларускую мову п’есу «Вей, вятрок!» Яна Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Федэрыка Гарсіі Лоркі (1975), «Мелодыя каліны» Івана Драча (1981), «Ветраліст» Габрыэлы Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хаяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна…

Чытаць цалкам
Другая сусветная вайна вачыма ўнукаў нацыстаў — у рамане немкі Тані Дзюкерс

Другая сусветная вайна вачыма ўнукаў нацыстаў — у рамане немкі Тані Дзюкерс

27 лютага ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску прайшла творчая сустрэча з нямецкай пісьменніцай і журналісткай Таняй Дзюкерс. Імпрэза пачалася з літаратурных чытанняў, падчас якіх аўтарка прэзентавала ўрыўкі са свайго рамана “Нябесныя целы”, а перакладчыкі Альгерд Бахарэвіч і Вера Дзядок зачыталі іх беларускамоўныя версіі.Таня Дзюкерс і Альгерд Бахарэвіч  Таня Дзюкерс і Вера Дзядок Раман “Нябесныя целы” расказвае гісторыю некалькіх пакаленняў адной нямецкай сям’і. Галоўная гераіня рамана — маладая жанчына па імені Фрэя, ад асобы якой і вядзецца аповед, — хоча разгадаць шматлікія таямніцы сваёй сям’і: пра дзеда, які служыў на баку нацысцкай Германіі і падчас вайны страціў нагу, пра дзядзьку, які з незразумелых ёй прычынаў скончыў жыццё самагубствам.   Раман у многім аўтабіяграфічны, аднак далёка не цалкам: аўтарка ў ім хутчэй паспрабавала стварыць калектыўную асобу і аднавіць калектыўную памяць. Падчас дыскусіі пасля чытання твора Таня расказала,…

Чытаць цалкам
Уручэнне прэміі

Уручэнне прэміі "Дэбют" пройдзе 4 сакавіка

Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 4 сакавіка ў 19:00 у Галерэю “Ў” на ўручэнне прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. У цырымоніі возьмуць удзел пісьменнікі і перакладчыкі, чые творы трапілі ў шорт-ліст прэміі, і сябры журы. Музычнае віншаванне пераможцам — ад Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.   Шорт-ліст прэміі “Дэбют—2014” Проза 1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013. 2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013. 3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.   Паэзія 1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.   Пераклад 1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк.…

Чытаць цалкам