№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Сёння ўручэнне прэміі

Сёння ўручэнне прэміі "Залаты апостраф — 2013"

25 лютага (аўторак) у Арт-сядзібе (Мінск, завулак Інструментальны, 6) адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за 2013 года. Сёлета будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў намінацыях “Паэзія”, “Проза” і “Non-fiction”. Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў — за ўклад у сучасную беларускую літаратуру. Возьмуць удзел знаныя дзеяслоўцы, пісьменнікі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка, а таксама намінаваныя аўтары. Выступіць музыка Яўген Барышнікаў.Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Знайшлі прататыпа доктара Ўотсана

Знайшлі прататыпа доктара Ўотсана

У Шатландыі знайшоўся магчымы прататып доктара Ўотсана з апавяданняў пра Шэрлака Холмса. Як піша The Scotsman, ім аказаўся астэапат з Дандзі, якога звалі Ўільямам Смітам. Звесткі пра тое, што Сміт мог стаць прататыпам Ўотсана, былі знойдзеныя шатландскімі астэапатамі ў выразцы са старой газеты, апублікаванай у 1938 годзе. У ёй быў ліст Катберта Сміта, сына доктара, які і раскрыў сувязь паміж яго бацькам і персанажам Дойла. Як пісаў Сміт-малодшы, яго бацька вучыўся разам з пісьменнікам у Эдынбургскім універсітэце ў Джозэфа Бэла. Бэл лічыцца прататыпам Шэрлака Холмса. Пасля заканчэння навучальнай установы ўсе трое падтрымлівалі сувязь. Сміт перапісваўся з Бэлам і Дойлам. Ён працягваў абменьвацца лістамі з пісьменнікам і пасля таго, як з’ехаў у ЗША. У прыватнасці, яны перапісваліся наконт забойства, у расследаванні якога ўдзельнічаў Сміт. Як пісаў сын доктара ў сваім артыкуле, ён сам дзіцем бачыў Бэла і Дойла, калі бацька ўзяў яго з сабой на сустрэчу з імі. Сміт-малодшы таксама звярнуў увагу,…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя

Прэзентацыя "Сарочага радыё" Кацярыны Оаро — 23 лютага

23 лютага ў 17.00 на Арт-сядзібе (Мінск, Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 — ст. м. “Парк Чалюскінцаў”) адбудзецца прэзентацыя кнігі Кацярыны Оаро “Сарочае радыё” з удзелам аўтаркі.  Выданне пабачыла свет у серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Уваход на імпрэзу вольны.Арганізатар — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” “Сарочае радыё” — пра пошук праўды, беларускую падпольную журналістыку і інфармацыю, якая не даходзіць да простых людзей.“Кніга сораму і адказнасці” — паводле вызначэння журналіста і літаратара Змітра Дзядзенкі. “Свежая проза” — паводле вызначэння Саюза беларускіх пісьменнікаў.“Недасказаная аповесць пра Жанну д'Арк і працяг “Кампрамісу” Даўлатава” — паводле вызначэння чытачоў.Твор намінаваны на прэмію “Дэбют” і прэмію Гедройца. Аўтарка, якая жыве паміж дзвюма краінамі — Беларусcю і Францыяй, — раскажа пра кнігу і адкажа на пытанні.

Чытаць цалкам
Слэм-сэйшн

Слэм-сэйшн "Зборная Беларусі — Зборная Свету": ужо сёння

14 лютага (пятніца) адбудзецца Слэм-сэйшн “Зборная Беларусі — Зборная Свету” ў межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.Месца: крэатыўная прастора “Цэх” (пр-т Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, другі паверх). Вядоўца — Андрэй Хадановіч. З удзелам Сяргея Пукста. Пачатак а 19-й. Уваход вольны. У праграме — выступы паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Падчас слэму прагучаць не толькі аўтарскія тэксты ўдзельнікаў, але і творы класікаў беларускай і замежнай літаратуры.Зборная Беларусі:Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Глеб Лабадзенка, Таня Светашова, Усевалад Сцебурака, Андрусь Такінданг, Віка Трэнас, Анка Упала.Прагучаць вершы Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Віталя Рыжкова і іншых.Зборная Свету: Чарлз Букоўскі (ЗША), Марыя Галіна (Расія), Алена Герасімюк (Украіна), Сулейман Дыяманка (Сенегал—Францыя), Юрый Завадскі (Украіна), Галіна Крук (Украіна), Сяргей Прылуцкі…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя

Прэзентацыя "Саламеі" Оскара Ўайлда 19 лютага

19 лютага (серада) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу п’есы Оскара Ўайлда “Саламея”. У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўайлдаўскага кантэксту возьмуць удзел перакладчыца п’есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева. Пачатак а 20-й. Уваход вольны. Пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Пра кнігу:   П’еса Оскара Ўайлда “Саламея” выйшла ў бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. На беларускую мову з французскай яе пераклала Кацярына Маціеўская. Дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна.   Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію…

Чытаць цалкам
Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію

Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію "Дэбют"

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. У спіс увайшлі наступныя аўтары і кнігі: Проза 1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013. 2. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013. 3. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013. 4. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013. 5. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 6. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Мінск: “Твой стыль” [электроннае выданне], 2013.   Паэзія 1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 2. Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Мінск: “Галіяфы”, 2013. 3. Вольга Гронская. АдВольная міфалогія. — Мінск: “Харвест”, 2013. 4. Дзмітры Дзмітрыеў. Ліра спіралі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 5. Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасць. — Мінск: Кнігазбор, 2013. 6. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 7. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне.…

Чытаць цалкам
Жыхары японскага горада пакрыўдзіліся на апавяданне Харукі Муракамі

Жыхары японскага горада пакрыўдзіліся на апавяданне Харукі Муракамі

Гарадская рада японскага горада Накатомбецу ў губернатарстве Хакайда пакрыўдзілася на пісьменніка Харукі Муракамі за недакладнае выяўленне нораваў мясцовых жыхароў у яго апошнім апавяданні. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse. Абурэнне жыхароў Накатомбецу выклікала 24-старонкавае апавяданне “Кіруй маёй машынай — мужчыны без жанчынаў”, апублікаванае ў снежаньскім нумары папулярнага японскага часопіса Bungeishunju. Апавяданне складаецца з дыялогаў актрысы сярэдніх гадоў і яе 24-гадовага шафёра . Дзеянне разгортваецца ў невялікім японскім горадзе Накатомбецу з насельніцтвам менш за дзве тысячы чалавек. У творы прысутнічае эпізод, у якім гераіня выкідвае цыгарэту з акна аўтамабіля. Яе шафёр пры гэтым думае: “Напэўна, у Накатомбецу ўсе так робяць”. Менавіта гэты радок і зрабіўся падставай для абурэння мясцовых жыхароў. Як паведаміў інфармацыйнаму агенцтву прадстаўнік гарадскіх уладаў Шуічы Такаі, жыхары Накатомбецу збіраюцца патрабаваць тлумачэнняў у выдаўца часопіса, які апублікаваў апавяданне.…

Чытаць цалкам
Абвешчаны літаратурны конкурс

Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава — публіцыста, рэдактара газеты “Наша Ніва”, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Конкурс прысвечаны нон-фікшн. Партнёры конкурсу — кампанія “Prestigio”, газета “Наша Ніва”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Умовы На конкурс будуць прымацца творы ў наступных жанрах: эсэ (літаратуразнаўчае, сацыякультурнае, гістарычнае, краязнаўчае, этнаграфічнае), нарыс, публіцыстычны (аналітычны) артыкул, літаратурны агляд, рэцэнзія і інш. Мова твораў — беларуская або руская, аб’ём тэксту — не больш за 20 тыс. знакаў з прабеламі. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 40 гадоў. Тэмы конкурсу: 1. “Асоба ў прасторы і часе”; 2. “Аўтар. Герой. Чытач”; 3. “Мая ідэнтычнасць”; 4. “Пераадоленне абмежаванняў”; 5. “Суіснаванне і супрацьстаянне”. У межах гэтых агульных тэм могуць быць раскрытыя любыя больш вузкія і канкрэтныя. Назва твора можа…

Чытаць цалкам
Трэці міжнародны фестываль

Трэці міжнародны фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Мінску

13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. На Фестывалі выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме — міжнародны праект “Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі”, Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, у тым ліку ­— серый “Пункт адліку” і “Кнігарня пісьменніка”, зборніка пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама электронных выданняў BYBOOKS. Будзе прэзентаваная кніга Віславы Шымборскай “Канец і пачатак” з удзелам польскіх паэтаў і беларускія перакладчыкаў. У межах Фестывалю таксама чакаюцца музычныя выступы і…

Чытаць цалкам
У Мінску выйшла білінгва вершаў Гірша Рэлеса

У Мінску выйшла білінгва вершаў Гірша Рэлеса

Кнігу паэзіі Гірша Рэлеса “Цяпер так…” на мовах ідыш і беларускай выдала ў Мінску суполка “Шах-плюс”. У 96-старонкавае ілюстраванае выданне ўвайшлі 30 вершаў вядомага габрэйскага пісьменніка Гірша Рэлеса (23 красавіка 1913, мястэчка Чашнікі, Віцебскай губерні — 17 верасня 2004) у перакладах на беларускую мову Рыгора Барадуліна, Фелікса Баторына і Васіля Жуковіча, а таксама біяграфічныя звесткі пра аўтара, ягоны аўтограф, здымкі і нарыс Рыгора Бардуліна, прысвечаны Гіршу Рэлесу. Як адзначае адказны за выпуск зборніка Вольф Рубінчык, пяру Рэлеса належаць шматлікія нарысы, апавяданні, аповесці, п’есы, жартаўлівыя і лірычныя мініяцюры, але сам ён сябе ўважаў перадусім за паэта. Вось чаму да яго юбілею і быў падрыхтаваны менавіта зборнік вершаў на дзвюх мовах, прычым у арыгіналах выкарыстана познесавецкая граматыка ідышу — роднай мовы аўтара, якою ён нязменна карыстаўся і выкладаў на адпаведных курсах пры Мінскім аб’яднанні габрэйскай культуры імя Ізі Харыка. Спадар Вольф выказаў падзяку ўсім,…

Чытаць цалкам