№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.  Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце ў 2017 годзе. Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі перакладчыкі.    Зяўка павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на Прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы; б) назву кнігі, выдавецтва, месца і год выдання; в) імя (імёны) перакладчыка/цы (перакладчыкаў) і па магчымасці іх кантактныя дадзеныя; г) электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, мінімум два папяровыя асобнікі кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты – на адрас: 

Чытаць цалкам
Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю. Як і ў нядаўнім аглядзе перакладной паэзіі, атрымалася 18 пазіцый, прычым адно з месцаў дзеляць адразу 4 кніжкі, так што ўсяго – 21 пераклад. Толькі гэтым разам досыць грувастка было б змешваць у адно ўсе жанры і эпохі, так што рэйтынг падзелены на тры рубрыкі – для класікі, для сучаснай літаратуры і для дзіцячых аўтараў. (Кен Кізі трапіў да “сучаснікаў” – відаць, таму, што ўкладальнік чытаў “Палёт над гняздом зязюлі” і глядзеў фільм Формана, яшчэ калі аўтар быў жывы.)   І. Сусветная класіка: 1. Артур Конан Дойл. Знак чатырох. Аповесці. Пераклалі з ангельскай Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута. Мн., выдавец А. М.…

Чытаць цалкам
Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё. Так, у нас паболела паэтычных фестываляў, бо да “Вершаў на асфальце” дадаўся “Знак роўнасці”, дзе таксама чытаюцца вершы. Трое паэтаў атрымалі прэстыжныя незалежныя прэміі – імя Арсенневай, “Кніга году” і “Дэбют” імя Багдановіча. Вяртаецца памяць пра нашых рэпрэсаваных творцаў, цэлую восень чыталіся публічныя лекцыі праекта “(Не)расстраляная паэзія”, выйшлі прынамсі чатыры адметныя выданні – двухтомнік Дубоўкі, том Дудара, томік Таўбіна і анталогія жаночай паэзіі “Бліскавіцы”. І ўсё гэта вельмі цешыць, але перадусім уразіла цэлае сузор’е замежных паэтаў, якія выйшлі асобнымі кніжкамі ў збольшага вельмі някепскіх беларускіх перакладах. Асаблівае месца належыць серыі “Паэты планеты”, у якой на гэты момант апублікаваныя ўжо 33 кніжкі. Упершыню за перакладную паэзію не тое што не сорамна, а нават ёсць чым пахваліцца…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе на беларускую мову.   Выхад тома вершаў знакамітага польскага паэта ў перакладзе на беларускую мову быў прымеркаваны да сёлетняй падвойнай гадавіны: 140 гадоў з дня нараджэння паэта і 80 гадоў з дня яго смерці.   У імпрэзе возьмуць удзел:  – перакладчыцы вершаў Лесьмяна Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута,  – выдавец серыі “Паэты планеты” Зміцер Колас,  – спецыяльны госць: польскі перакладчык, кіраўнік польска-беларускіх перакладчыцкіх семінараў Адам Паморскі.   Вядоўца – Андрэй Хадановіч.   Баляслаў Лесьмян (1877–1937) – адзін з самых значных польскіх паэтаў міжваеннага перыяду, аўтар зборнікаў вершаў “Сад на раздарожжы” (Sad rozstajny), “Луг” (Łąka), “Цяністы напой” (Napój cienisty), “Лясная дзея” (Dziejba leśna, пасмяротны). Паэзія Лесьмяна – гэта своеасаблівы фантастычны…

Чытаць цалкам
Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі першым народам Усходняй Еўропы, які зможа прачытаць гэтую кнігу жывога албанскага класіка на роднай мове. У краінах з развітым кніжным рынкам з перакладчыкамі працуюць выдаўцы. Яны вывучаюць рынак, робяць замовы, ацэньваюць попыт, каб не змарнаваць ані цэнта. У гэтай кнігі гісторыя іншая. Твор спачатку пераклаў энтузіяст, а потым пачаўся "крыжовы шлях" да яе выдання. Перакладчык быў здзіўлены, што патэнцыйныя выдаўцы цікавіліся, ці вырашанае пытанне аўтарскіх правоў. Гэтая важная дэталь стала для яго сюрпрызам. Але выдавец Андрэй Янушкевіч даў рады праблеме. У гэтай святой наіўнасці перакладчыка ёсць велічэзны плюс для чытача. Раман Ісмаіла Кадарэ перакладаўся не дзеля кан'юнктуры і грошай. Дзеля гэтага існуюць кнігі Дэна Браўна і Стыга Ларсана. Гэта плён вялікага захаплення албанскай…

Чытаць цалкам
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура.Кадзуа Ісігура нарадзіўся 8 лістапада 1954 году ў Нагасакі. У 1960 годзе сям'я эмігравала ў Англію.  У 1974 годзе Ісігура паступіў у Кенцкі ўніверсітэт, у якім ў 1978 годзе атрымаў ступень бакалаўра ангельскай мовы і філасофіі. Самыя вядомыя раманы сёлетняга лаўрэата — "Рэшта дня" (The Remains of the Day), "Мастак хісткага свету" (An Artist of the Floating World), "Не адпускай мяне" (Never Let Me Go), перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету. Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію Ісігура за тое, што ён "у сваіх раманах вялікай эмацыйнай сілы раскрыў бездань, што хаваецца за нашым ілюзорным адчуваннем звязанасці са светам". 

Чытаць цалкам
Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана. У яго ўвайшлі:   1. Надзея Кім. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. Пераклад з ангельскай. 2. Ігар Кулікоў. Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. Пераклад з санскрыту. 3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. Пераклад з нямецкай. 4. Віталь Латыш. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. Пераклад з украінскай. 5. Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. Пераклад з польскай. 6. Андрэй Хадановіч. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. Пераклад з французскай. 7. Сяргей Шупа. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. Пераклад з іўрыту і ангельскай. 8. Ганна Янкута і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. Пераклад з ангельскай. У склад журы…

Чытаць цалкам
Трэці

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”. Першую аповесць на беларускую мову пераклала Кацярына Маціеўская, другую — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна з інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 13-м выданнем з серыі гэтага часопіса “PostScriptum”. Аповесці “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890) — першыя творы пра дэтэктыва Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана, у якіх можна прачытаць не толькі пра экзатычныя злачынствы, але і пра абставіны знаёмства герояў у 1881 годзе, іх звычкі і сумесны побыт на Бэйкер-стрыт 221б, а таксама пра тое, што прымусіла сяброў у 1887 годзе раз’ехацца. Дзеянне ў першым творы часткова адбываецца ў мармонскай супольнасці ў штаце Юта, у другім — у Індыі і на Андаманскіх астравах. Аматарам савецкага серыяла пра Шэрлака Холмса з Васілём Ліванавым у галоўнай ролі аповесць…

Чытаць цалкам
У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Паўтысячагоддзя таму ў Празе пабачыла свет першая друкаваная кніга на беларускай мове — “Псалтыр”, які 6 жніўня 1517 года выдаў Францішак Скарына. Гэта стала знакавай падзеяй не толькі для беларускага кнігадруку, але і для беларускага мастацкага перакладу. Перакладчыкі, якія другі месяц збіраюць на платформе “Улей” сродкі на выданне серыі перакладной літаратуры “Амерыканка”, параўналі свой досвед з агульнавядомымі фактамі жыцця славутага палачаніна, і прыйшлі да (не)чаканай высновы. Калі б Скарына жыў у ХХІ стагоддзі, ён таксама быў бы змушаны збіраць грошы на выдавецкія праекты праз інтэрнэт. Вашай увазе — пяць доказаў гэтай “гіпотэзы”. 1. Выданне кніг у Беларусі — дарагая асалода. Што цяпер, што 500 гадоў таму. Адважваюцца на такое хіба фанаты сваёй справы. Каб зменшыць выдаткі, сучасныя выдаўцы друкуюць кнігі ў суседніх краінах: Літве, Украіне ці Расіі. Скарына першым прыйшоў да гэтай схемы, заснаваўшы свой кніжны стартап у чэшскай Празе.…

Чытаць цалкам
Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах. 1. Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. Логвінаў, 2016, Вільня. З літоўскай пераклала Сюзанна Паўкштэла. 2. Атэна Фарухсад. Белая нізка. Крок, 2016, Тэрнопаль. Са шведскай пераклаў Дзмітры Плакс 3. Богдан Задура. Труны з “Ікеі”. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклаў Андрэй Хадановіч. 4. Галіна Пасвятоўска. Ідалапаклонніца. Кнігазбор, 2016, Мінск. З польскай пераклаў Алесь Емяльянаў-Шыловіч 5. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.  6. Гіём Апалінэр “Выбраная паэзія”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклалі Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута. 7. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім. 8. Льюіс Кэрал. Алесіны прыгоды ў Цудазем'і. Выданне другое,…

Чытаць цалкам