Міжнародны конкурс для літаратараў SOUNDOUT!
Аўтары найцікавейшых канцэрт-ідэяў будуць запрошаныя ў Берлін і атрымаюць падтрымку на рэалізацыю сваіх праектаў. Заключнай падзеяй фестывалю зробіцца прэзентацыя ідэяў, сярод якіх міжнароднае журы выбера найлепшую. Пераможца атрымае прыз — 5000 еўра. Літаратурная падзея не заўсёды мусіць асацыявацца са сталом, крэслам, аўтарам, творам і шклянкай вады. Існуе нямала нестандартных спосабаў данесці літаратуру да шырокіх масаў: чытанне вершаў у грамадскім транспарце, літаратурныя перфомансы, раскідванне вершаў з верталёта, чытанні праз скайп і г.д. Частка з іх ужо была рэалізаваная на практыцы. Арганізатары фестывалю запрашаюць творцаў і літаратурных актывістаў узяць удзел у конкурсе на новыя спосабы прадстаўлення літаратуры і прыдумаць у гэтым рэчышчы нешта зусім нечаканае. Усе ахвочыя паўдзельнічаць у фестывалі і прапанаваць уласныя ідэі нестандартнага прадстаўлення літаратуры могуць да 14 студзеня 2014 года падаваць свае заяўкі на адрас mm@lettretage.de. Шэсць аўтараў найлепшых ідэяў будуць…
Чытаць цалкам