Шведскую і беларускую падлеткавую літаратуру абмяркуюць у галерэі “Ў”
Вядоўца сустрэчы — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак а 18-й. Арганізатар мерапрыемства — Саюз беларускіх пісьменнікаў. Тэма вечара — літаратура для падлеткаў, асаблівасці яе напісання і прамоцыі, абмен актуальным досведам паміж беларускімі і шведскімі творцамі. Гунар Ардэліюс (Gunnar Ardelius) — аўтар кніг для падлеткаў, перакладчык, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1981 годзе. Яго дэбютная кніга (2006) была намінаваная на прэмію імя Аўгуста Стрындберга, атрымала прэмію дэбютантаў “Рагатка” (Slangbellan). Кнігі Ардэліюса перакладзеныя на некалькі замежных моваў, у тым ліку ангельскую, нямецкую, французскую. Ксенія Шталянкова — беларуская пісьменніца, аўтар кнігі для падлеткаў “Адваротны бок люстра” (2012). Нарадзілася ў 1992 годзе. Пачала пісаць, калі сама яшчэ была падлеткам. “Адваротны бок люстра” — прыгодніцкі раман-трылогія, першая частка якога стваралася 4 гады. Ужо напісаны працяг, які чакае выдання. Уваход на імпрэзу вольны.
Чытаць цалкам