Улюбёны верш брытанцаў напісаў Роберт Фрост
Але аналіз вяшчанняў найстарэйшай паэтычнай радыёперадачы свету Poetry Please (“Паэзіі, калі ласка!”) на BBC Radio 4 выявіў, што ў фаварыты слухачоў выйшаў верш амерыканскага паэта Роберта Фроста “Спыніўшыся ля лесу снежным вечарам” (Stopping by Woods on a Snowy Evening). Прадусар праграмы Цім Дзі збіраў статыстыку заказаў слухачоў з 1979 году, каб вызначыць спіс найбольш папулярных твораў. За 35 гадоў вяшчання праграмы верш чыталі 17 разоў. Тое, што найбольш папулярным аказаўся верш Фроста, Цім Дзі называе прыемнай нечаканасцю і заўважае, што гэты твор значна адрозніваецца ад паэзіі Кіплінга і Эліята.
Чытаць цалкам