Мінскі раман Клінава выйшаў у прэстыжным маскоўскім выдавецтве
Пасля нямецкай, польскай, венгерскай і шведскай руская зрабілася пятай замежнай мовай, на якой гэты твор пабачыў свет. Беларускі арыгінал выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” у 2007 годзе і адразу стаў бібліяграфічнай рэдкасцю. Раман “Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца” расказвае пра жыццё хлопчыка ў Мінску, набрынялым саветчынай і расійскім каланіялізмам. Твор змяшчае каротка выкладзеную гісторыю ВКЛ і БССР у аўтарскай інтэрпрэтацыі.
Чытаць цалкам