Лэдзі Гага адкрыла марафон чытання “Салярыса”
Першапачаткова Лэдзі Гага не значылася ў спісе выступоўцаў на марафоне, але было вядома, што Марына Абрамавіч запрасіла некалькі “сакрэтных удзельнікаў”. Сярод іх была і поп-зорка, якая даслала запіс свайго выступу за 15 хвілін да пачатку марафона. Спявачка выбрала арыгінальную форму для чытання навукова-фантастычнага рамана — яна прамаўляла словы нараспеў. Паводле словаў арганізатараў, мэта марафону была ў тым, каб прымусіць слухачоў засяродзіцца толькі на слыхавых адчуваннях і максімальна глыбока адчуць момант. У марафоне ўзяла ўдзел і сама Марына Абрамавіч — яна выступіла па Skype, папрасіўшы гасцей надзець павязкі на вочы, каб сканцэнтравацца на тэксце рамана. Усе ўдзельнікі марафона былі апранутыя ў белыя халаты, якія былі патрэбныя, каб адцягнуць увагу ад выгляду чытальнікаў. Да таго ж, са словаў кіраўніка аддзела камунікацый Інстытута Сіены Арыстагла, белыя халаты добра спалучаюцца з сюжэтам рамана, “дзе навукоўцы выпраўляюцца даследаваць звар’яцелую планету”. Марафон праводзіўся…
Чытаць цалкам