Найбуйнейшую нямецкую прэмію ўручылі Сібіл Левічараў
Раманы нямецкай пісьменніцы вылучаюцца “невычэрпнай энергіяй, магутным апавядальным уяўленнем і моўным багаццем”, — падкрэслівае журы прэміі, якая ўручаецца штогод Акадэміяй нямецкай мовы і літаратуры ў Дармштаце. Сібіл Левічараў, якая нарадзілася ў 1954 годзе ў Штутгарце ў сям'і балгарына і немкі, — аўтар сямі раманаў і некалькіх зборнікаў эсэ. Грашовы памер самай прэстыжнай нямецкай літаратурнай прэміі, што носіць імя паэта і драматурга Георга Бюхнера, складае 50 тысяч еўра. Узнагароду ўручаюць з 1951 году. Яе лаўрэатамі былі, у прыватнасці, Гюнтэр Грас, Генрых Бёль, Эльфрыда Елінэк, якія пазней атрымалі Нобелеўскую прэмію.
Чытаць цалкам