Прадусар “Уладара пярсцёнкаў” прадставіць сенсацыйны фільм пра Сэлінджэра
Рэжысёрам фільма выступае Шэйн Салерна, які здымаў да гэтага часу толькі баевікі. Салерна ўклаў у “Сэлінджэра” два мільёны даляраў з уласных сродкаў, аднак Вайнштэйн купіў праект яшчэ на стадыі чарнавіка: знакаміты “вытворца Оскараў” (на рахунку Вайнштэйна як прадусара — такія карціны, як “Банды Нью-Ёрка” і “Закаханы Шэкспір”, “Чыкага”, “Уладар пярсцёнкаў”, “Забіць Біла” і інш.) адчувае ў карціне велізарны патэнцыял. Фільм будзе часткова паказаны ў Канах на найбліжэйшым фестывалі, але не цалкам, асноўная інтрыга стане вядомая гледачам толькі пасля прэм'еры ў ЗША, якая прызначаная на 6 верасня 2013.
Чытаць цалкам