З нецэнзурнай калыханкі зробяць фільм
Для экранізацыі кампанія абрала адразу двух прадусараў: Карэн Розэнфельт (прадусавала фільмы сагі “Прыцемкі”, а таксама мультфільм “Элвін і бурундукі”) і Эрвіна Стофа (браў удзел у працы над фільмамі “Матрыца” і “Я — легенда”). Сцэнаром зоймуцца Кен Марына і Эрык Аям, якія працавалі раней над тэлепраектамі. Кінакампанія пакуль не анансавала дату выхаду карціны і яе акторскі склад. Аўтар “Go the Fuck to Sleep” — амерыканскі прафесар літаратуры Адам Мэнсбах. Паводле яго словаў, ён напісаў твор у 2011 годзе пасля беспаспяховых спробаў пакласці спаць сваю двухгадовую дачку. Кароткая кніга складаецца з калыханкі, якая перамяжоўваецца эмацыйнымі просьбамі легчы спаць. Праз месяц пасля рэлізу кніга заняла першае месца ў рэйтынгу продажаў кнігарні Amazon. Асаблівую вядомасць ёй прынесла тое, што яе аўдыёверсію запісалі некалькі вядомых персон шоў-бізнэсу, напрыклад, нямецкі рэжысёр Вернэр Херцаг і амерыканскі актор-парадыст Кевін Полак. Самай вядомай пастаноўкай стала версія Сэмюэла Л. Джэксана.…
Чытаць цалкам