У Германіі выйшаў раман пра мастака Хаіма Суціна
Дзеянне рамана адбываецца 6 жніўня 1943, калі праз абвастрэнне язвы страўніка Хаіму Суціну надзвычай тэрмінова спатрэбілася аперацыя ў Парыжы. Але зрабіць яе ў час не ўдаецца — аперацыя адкладаецца на суткі. У марфінавым трызненні мастак бачыць карціны свайго жыцця: паўсапраўдныя, паўпрыдуманыя эпізоды з дзяцінства ў Смілавічах, навучанне ў Віленскай мастацкай школе, нястомную мару пра Парыж як сусветную сталіцу мастацтва, сяброўства з Мадыльяні, нечаканую славу і канец залатых часоў у Парыжы… Больш падрабязна пра кнігу, а таксама пра дэталі яе набыцця можна пачытаць тут. Пра пісьменніка: Ральф Дутлі (Ralph Dutli) нарадзіўся ў 1954 годзе ў Швейцарыі, у Цюрыху і Парыжы вывучаў раманістыку і русістыку. Паэт, эсэіст, перакладчык, літаратуразнаўца.
Чытаць цалкам