Памёр дзіцячы пісьменнік Отфрыд Пройслер
Пройслер, лужыцкі серб па нацыянальнасці, нарадзіўся ў 1923 годзе ў Райхенбергу (цяпер гэта чэшскі горад Ліберэц). Будучы пісьменнік ваяваў на Усходнім фронце, у 1944-м трапіў у савецкі палон, з якога вярнуўся праз пяць гадоў. Пра гэты досвед ён напісаў успаміны, якія завяшчаў апублікаваць пасмяротна.Да 1970 году Пройслер працаваў школьным настаўнікам, у той жа перыяд ён пачаў пісаць свае знакамітыя казкі, у якіх адмоўныя героі рабіліся станоўчымі. Сваю галоўную кнігу, “Крабат”, ён напісаў на аснове легенд лужыцкіх сербаў — заходніх славян, якія жывуць на берагах ракі Шпрэе. Усяго за жыццё нямецкі празаік напісаў 32 кнігі, якія пераклалі на 55 моваў.
Чытаць цалкам