№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Яраслаў Ладыгін і Сяргій Жадан экранізуюць “Варашылаўград”

Яраслаў Ладыгін і Сяргій Жадан экранізуюць “Варашылаўград”

Праца над праектам доўжыцца каля году. Аўтары бачаць яго як незалежны фільм з бюджэтам $500—1 млн. Перамовы аб фінансаванні вядуць і ва Украіне, і за мяжой. Калі спонсараў не знойдуць, Яраслаў Ладыгін плануе звярнуцца да краўдфандынгу. “Я не спадзяюся, што знайсці гэтыя сродкі будзе лёгка, — каментуе рэжысёр. — Не кожная кампанія пойдзе на рызыку па вытворчасці стужкі, дзе будзе суржык, алігархі, рэйдэры, бандыты, Данбас”. На фінансавае супрацоўніцтва з тэлеканаламі ён не разлічвае: “Звычайна прадусары пачынаюць размову з пытання, хто такі Жадан і колькі кніг ён прадаў, не ўлічваючы сітуацыі на кніжным рынку Украіны. Як і таго, што чытач пакуль арыентаваны выключна на лёгкую літаратуру”.Аднак патэнцыял кнігі вымяраецца не продажам, перакананы Яраслаў Ладыгін. “Варашылаўград” ёсць на кожнай паліцы і добра вядомы інтэлігенцыі. Галоўнае ў гэтым рамане — яго моцная драматургічная канструкцыя, актуальнасць і кінематаграфічнасць. Рэйдэрства і барацьба з ім — гэта тэма, якая прымушае кроў кіпець”,…

Чытаць цалкам
Леў Рубінштэйн атрымаў прэмію “Нос”

Леў Рубінштэйн атрымаў прэмію “Нос”

У склад журы ўвайшлі таксама літаратурныя крытыкі Мікалай Аляксандраў і Галіна Юзэфовіч, літаратуразнаўца і пісьменнік Андрэй Аствацатураў, дырэктар Інстытута лінгвістыкі РДГУ Максім Крангаўз.Прыз чытацкіх сімпатыяў па выніках інтэрнэт-галасавання атрымаў Аляксей Матораў за аўтабіяграфічную кнігу “Юные годы медбрата Паровозова”. Кароткі спіс прэтэндэнтаў на прэмію быў абвешчаны 31 кастрычніка 2012. Акрамя Рубінштэйна і Маторава ў яго ўвайшлі таксама пісьменнікі Лора Белаіван, Сяргей Гандлеўскі, Міхаіл Гігалашвілі, Георгій Давыдаў, Мікалай Конанаў, Алег Рашыдаў і Лізавета Аляксандрава-Зорына. Лонг-ліст прэміі, агучаны ў верасні 2012 году, уключаў 27 твораў. Штогадовая літаратурная прэмія “Нос” была заснаваная Фондам культурных ініцыятываў Міхаіла Прохарава ў 2009 годзе. Праект быў створаны для “выяўлення і падтрымкі новых трэндаў у сучаснай мастацкай слоўнасці на рускай мове”. Выбіраючы лаўрэата прэміі, кожны з пяці сябраў журы павінен аргументаваць сваё рашэнне. Пераможца атрымлівае статуэтку…

Чытаць цалкам
Чытанне-тандэм немца Ніколя Любіча і беларуса Уладзіміра Арлова

Чытанне-тандэм немца Ніколя Любіча і беларуса Уладзіміра Арлова

У рамане “Марская ціша” (2010) Ніколь Любіч расказвае пра судовы працэс над сербскім ваенным злачынцам Златкам Шымічам. Апраўдаць ці абвінаваціць злачынцу, вырашаюць суддзі. Аднак што такое віна і адказнасць? Хто з’яўляецца злачынцам, а хто ахвярай? Ці можа злачынца таксама быць ахвярай альбо ахвяра ператварыцца ў злачынцу? Адказ на гэтыя пытанні спрабуе знайсці Роберт, якога лёс звязаў з дачкой Шыміча. Ніколь Любіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў Заграбе ў сям’і інжынера-авіятэхніка, дзіцячыя гады правёў у розных краінах – Швецыі, Грэцыі, Расіі і Германіі. Пасля атрымання адукацыі палітолага ён працуе пісьменнікам і журналістам у Берліне. У якасці пазаштатнага карэспандэнта супрацоўнічае з выданнямі Die Zeit, Süddeutsche Zeitung і часопісам Geo. За свае рэпартажы Ніколь Любіч неаднаразова атрымліваў прафесійныя ўзнагароды і прэміі. Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў прачытае ўрыўкі з апавядання-казкі “Ордэн Белай Мышы”. Пачатак а 19.00. Адрас: Інстытут імя Гётэ ў Мінску вул. В. Харужай, 25/3,…

Чытаць цалкам
Раман Хілары Мэнтэл атрымаў прэмію Costa

Раман Хілары Мэнтэл атрымаў прэмію Costa

Раней Мэнтэл за гэты раман атрымала брытанскага “Букера”, стаўшы першай пісьменніцай і першай прадстаўніцай Вялікабрытаніі, якая здолела двойчы заваяваць гэтую прэстыжную літаратурную ўзнагароду. “Заносьце целы” — другая частка гістарычнай трылогіі, пачатак якой — Wolf Hall — у 2009-м таксама прынёс Мэнтэл “Букера”. Прэмія Costa прысуджаецца штогод аўтарам з Вялікабрытаніі і Ірландыі ў пяці намінацыях: найлепшы раман, найлепшая біяграфія, найлепшая паэтычная кніга, найлепшая дзіцячая кніга і найлепшы дэбют. Пасля прысуджэння гэтых узнагарод журы выбірае ўладальніка галоўнай прэміі — за кнігу году. Акрамя Мэнтэл, якая атрымала ўзнагароду за найлепшы раман і кнігу году, прэмію за найлепшы дэбют прысудзілі Франчэсцы Сігал за раман The Innocents, найлепшай паэтычнай кнігай быў прызнаны зборнік шатландскай паэткі Кэтлін Джэмі The Overhaul. Узнагароду за найлепшую дзіцячую кнігу атрымала Салі Гарднэр за Maggot Moon. Найлепшай біяграфіяй прызналі графічную навелу Браяна і Мэры Толбат Dotter of…

Чытаць цалкам
Кампутар адказвае хто важнейшы — Дыкенс ці Остэн

Кампутар адказвае хто важнейшы — Дыкенс ці Остэн

Аказваецца, можна атрымаць матэматычна строгі і незалежны ад асабістых схільнасцяў даследчыка адказ на гэтае пытанне. Трэба толькі прааналізаваць як мага больш кніг, напісаных аўтарамі ХІХ стагоддзя, на прадмет іх стылю і тэматыкі. Колькі кніг трэба прааналізаваць даследчыку, каб прыйсці да нейкай больш-менш аўтарытэтнай высновы наконт уплывовасці ў літаратуры — 50, 100, 200? У любым выпадку, гэта праца на доўгія гады, калі не на дзесяцігоддзі. А вось кампутары, калі іх загрузіць адпаведнай праграмай статыстычнага аналізу словаў, могуць прааналізаваць значна больш кніг і значна хутчэй, чым чалавек. Мэцью Джокерс, літаратуразнаўца з Універсітэта штата Небраска, выкарыстаў кампутары для статыстычнага аналізу стылю і тэмаў у амаль 3600 кнігах, выдадзеных у 1780—1900 гг. Вынік, атрыманы прафесарам Джокерсам, быў даволі нечаканы. Аказваецца, не Чарлз Дыкенс, не Томас Гардзі і не Герман Мэлвіл з Маркам Твэнам былі найважнейшымі ангельскамоўнымі пісьменнікамі для сваіх калегаў-сучаснікаў. Паводле…

Чытаць цалкам
Кампанія ABBYY выпусціць афіцыйны электронны слоўнік беларускай мовы

Кампанія ABBYY выпусціць афіцыйны электронны слоўнік беларускай мовы

Электронны слоўнік, сумесны праект ABBYY і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў — удзельніц СНД, ствараецца на базе ABBYY Lingvo і ўключыць слоўнікі 12 дзяржаўных моваў СНД і Грузіі. Усе мовы будуць мець два кірункі перакладу: з дзяржаўнай мовы краіны на рускую і наадварот. “Слоўнік прызначаны для папулярызацыі дзяржаўных моваў краін Садружнасці і развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельніцамі СНД”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі. Меркаваны памер слоўніка і дата яго выхаду не паведамляецца.

Чытаць цалкам
Пераклад кнігі Джойса ў Кітаі зрабіўся хітом

Пераклад кнігі Джойса ў Кітаі зрабіўся хітом

У мацерыковым Кітаі гэта першае выданне рамана, які Джойс пісаў 17 гадоў і які выйшаў у 1939-м. Перакладчык рамана Дай Кангрон з Шанхайскага ўніверсітэта Фудань працаваў восем гадоў, каб перастварыць плынь свядомасці Джойса па-кітайску, а выдавец Ван Вайсонг, з Шанхайскага народнага выдавецкага дому апісвае поспех кнігі як “вельмі нечаканы”. Хоць высакалобы раман атрымаў непрадбачаны камерцыйны поспех на рынку, дзе кніга Plants VS Zombies зрабілася бэстсэлерам, агучваліся і негатыўныя рэакцыі на Джойса. Прафесар універсітэта Цзяотун з Шанхая Цзян Сяоян, як паведамляе Сіньхуа, заявіў: “Джойс, мабыць, быў псіхічна хворы, калі напісаў такі раман”.

Чытаць цалкам
Памерла руская перакладчыца Ліндгрэн і Гамсуна Любоў Горліна

Памерла руская перакладчыца Ліндгрэн і Гамсуна Любоў Горліна

Любоў Горліна нарадзілася ў 1926 годзе. У 1951 скончыла скандынаўскае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пераехала ў Маскву, дзе па размеркаванні атрымала працу ў Галоўліце. Горліна працавала там 11 гадоў, у яе абавязкі ўваходзіла чытанне ўсіх скандынаўскіх кніг і перыёдыкі, што паступалі ў Галоўліт. Паралельна Горліна займалася мастацкім перакладам. Яе дэбютам стаў пераклад кнігі Б’ёрнстэрнэ Б’ёрнсана “Вясёлы хлопец”. Пасля яна перакладала творы Кнута Гамсуна, Астрыд Ліндгрэн, Карэ Холта, Турмуда Хаўгена, Юстэйна Гордэра, Кетыля Б’ёрнстада, Аннэ-Катарыны Вэстлі і многіх іншых скандынаўскіх пісьменнікаў. У ліку перакладзеных Горлінай кніг былі творы для дзяцей: Так, у 1963 годзе выйшла анталогія “Сумны кандытар”, складзеная з дзіцячых вершаў скандынаўскіх аўтараў. У 1995 годзе Горліна была ўзнагароджаная нарвежскім Медалём Святога Олафа за ўнёсак у папулярызацыю нарвежскай культуры ў Расіі. Акрамя таго, яна была лаўрэатам расійскай перакладчыцкай…

Чытаць цалкам
Міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Каіры

Міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Каіры

Гэты слоган аб'яднаў больш за 700 кніжных выдавецтваў (500 — егіпецкіх, яшчэ 200 — з іншых блізкаўсходніх краін), а ганаровымі гасцямі сталі прадстаўнікі кніжнай індустрыі Лівіі. 44-я Міжнародная каірская кніжная выстава надасць шмат увагі кнігам для дзяцей, у межах мерапрыемства таксама адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі з удзелам дзеячаў арабскай культуры і дзіцячых пісьменнікаў. У асобным павільёне прадстаўленыя падручнікі і кнігі для дзяцей у электронным выглядзе. Кірмаш працягнецца ў егіпецкай сталіцы да 5 лютага 2013. Упершыню Міжнародная кніжная выстава ў Каіры праводзілася ў 1969 годзе ў дзень святкавання тысячагадовага юбілею Каіра. З тых часоў кірмаш штогод ладзіць Генеральная кніжная арганізацыя Егіпта. Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца каля ўніверсітэта Аль-Азхар.

Чытаць цалкам
У кнігарні “логвінаЎ” спрацуе “Ланцуговая рэакцыя”

У кнігарні “логвінаЎ” спрацуе “Ланцуговая рэакцыя”

Расклад выступаў: Адам Глобус — 20.40 Ігар Бабкоў — 20.20 Вольга Гапеева — 20.00 Марына Шода з перакладам Януша Корчака — 19.40 Уладзімір Арлоў — 19.20 Юлія Шарова — 19.00 Андрэй Хадановіч — 18.40 Павел Анціпаў — 18.20 Севярын Квяткоўскі — 18.00 Анка Упала — 17.40 Андрэй Пакроўскі — 17.20 Кацярына Зыкава — 17.00 Кірыл Дубоўскі — 16.40 Сяргей Календа — 16.20 Наста Манцэвіч — 16.00 Ксенія Шталянкова — 15.40

Чытаць цалкам