№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Кнігі для падлеткаў у ЗША найбольш актыўна чытаюць дарослыя

Кнігі для падлеткаў у ЗША найбольш актыўна чытаюць дарослыя

Часопіс Publishers Weekly каротка асвятліў вынікі канферэнцыі, прысвечанай тэндэнцыям кнігавыдання для дзяцей у лічбавую эпоху, якая адбылася на мінулым тыдні ў Нью-Ёрку. У прыватнасці, прыведзеныя вынікі чарговага даследавання чытацкіх звычак дзіцячай аўдыторыі, арганізаванага сэрвісам Bowker на замову шэрагу лідараў выдавецкага рынку ЗША. Высветлілася характэрная асаблівасць што да сегмента кніг для “юных дарослых”: больш чым палову (55%) чытачоў літаратуры, адрасаванай падлеткам 12-17 гадоў, складаюць старэйшыя за 18 гадоў. 28% ад продажаў кніг у гэтым сегменце прыпалі на пакупнікоў ад 30 да 44 гадоў, пры гэтым 78% ад агульнай колькасці дарослых сказалі, што куплялі кнігі для сябе. Такім чынам, пацвердзілася даўняя здагадка пра тое, што бум літаратуры для “юных дарослых” распаўсюдзіўся далёка за межы свайго роднага сегмента. Шматлікія клубы дарослых прыхільнікаў сагі “Прыцемкі” Стэфані Маер паспяхова функцыянуюць і цяпер, калі продажы бэстсэлераў пайшлі на спад. Высветлілася, што 30%…

Чытаць цалкам
Францыя выкупіць рукапіс “120 дзён Садому” маркіза дэ Сада

Францыя выкупіць рукапіс “120 дзён Садому” маркіза дэ Сада

Расін ужо некалькі гадоў дамаўляецца пра набыццё самага “агіднага і радыкальнага” твора маркіза дэ Сада, рукапіс якога захаваўся выпадкова. Паводле задумы дырэктара самай буйной французскай бібліятэкі, манускрыпт павінен быць выстаўлены разам з іншымі рукапісамі маркіза дэ Сада ў 2014 годзе, калі будзе адзначацца 200 гадоў са смерці пісьменніка. Дэ Сад напісаў “120 дзён Садому” за 37 дзён у 1785 годзе, калі сядзеў у Бастыліі за згвалтаванне. Тэкст напісаны дробным почыркам на даволі вузкім скрутку паперы даўжынёй 20 метраў, з двух бакоў, без выпраўленняў. Дэ Сад, баючыся, што скрутак адбяруць, схаваў яго ў расколіне сцяны ў камеры. За некалькі дзён да штурму крэпасці 14 ліпеня 1789 маркіза перавялі ў лякарню, забараніўшы браць з сабой рукапісныя матэрыялы. Дэ Сад да канца сваіх дзён лічыў, што рукапіс страчаны, аднак яго знайшлі, некалькі разоў перапрадалі і апублікавалі ў пачатку XX стагоддзя. У 1929 годзе рукапіс купілі нашчадкі дэ Сада (сямейства дэ Наай) і праз дзесяцігоддзі даверылі…

Чытаць цалкам
Прададзены “Франкенштэйн” з аўтографам з калекцыі Байрана

Прададзены “Франкенштэйн” з аўтографам з калекцыі Байрана

Надпіс у кнізе, выпадкова знойдзенай Сэмі Джэем, калі ён разбіраў паперы свайго дзеда для Бадліянскай бібліятэкі, абвяшчаў: “Лорду Байрану ад аўтара”. Сапраўднасць подпісу Мэры Шэлі пацвердзілі спецыялісты бібліятэкі. Знойдзены асобнік лічыцца асабліва каштоўным, бо ў 1818 годзе было выдадзена ўсяго 500 асобнікаў рамана, прычым ананімна. 25 копій Шэлі пакінула сабе, каб падарыць сябрам. Як адзначае газета, на дадзены момант вядома яшчэ пра адзін падпісаны Шэлі асобнік, які знаходзіцца ў бібліятэцы і музеі Моргана ў Нью-Ёрку. Дзед Сэмі Джэя Дуглас, які ў 1960-я быў сябрам лейбарысцкай партыі, цікавіўся рамантычнай літаратурай. Як і калі кніга трапіла да сямейства Джэяў, незразумела, аднак вядома, што пасля смерці Байрана частка яго бібліятэкі была раздадзеная сябрам. Асобнік цаной у 350 тысяч фунтаў набыў брытанскі калекцыянер, чыйго імені газета не называе. Плануецца, што кніга будзе выстаўляцца на публіцы. Вядома, што “Франкенштэйн” быў напісаны збольшага дзякуючы Байрану, які ў 1816 годзе…

Чытаць цалкам
У Варшаве пройдзе канферэнцыя маладых навукоўцаў-юдаістаў

У Варшаве пройдзе канферэнцыя маладых навукоўцаў-юдаістаў

Мэта канферэнцыі — прадставіць поўную карціну зацікаўленняў маладых навукоўцаў і даследаванняў па юдаістычнай тэматыцы. Пытанні, паднятыя на канферэнцыі, будуць датычыць гісторыі габрэяў і дыяспары, а таксама гісторыі Ізраіля ад часоў антычнасці да сучаснасці. Даклады могуць закранаць наступныя аспекты юдаістыкі: — праблематыка Катастрофы; — сацыялогія; — культура; — літаратура; — гісторыя мастацтва; — мова (іўрыт, ідыш, ладзіна); — рэлігія і філасофія і інш. Мэта арганізатараў канферэнцыі — стварэнне пляцоўкі для паразумення і абмену думкамі, даследчыцкімі тэорыямі, ідэямі і зацікаўленнямі паміж маладымі навукоўцамі з усяго свету. Гісторыя і культура габрэяў з даўніх часоў была неад’емнай часткай грамадскага жыцця ў Еўропе і таму заслугоўвае самай стараннай увагі даследчыкаў. Форма заяўкі ўдзельніка канферэнцыі даступная на партале Цэнтра Анілевіча. Запоўненую заяўку трэба даслаць на адрас: warsawjudaicconference2013@gmail.com.…

Чытаць цалкам
Дэн Браўн разгадвае “Боскую камедыю”

Дэн Браўн разгадвае “Боскую камедыю”

У новым рамане Лэнгдан зоймецца разгадкай сімвалаў “Боскай камедыі” Дантэ. Паводле словаў Браўна, гэты твор ён вывучаў яшчэ студэнтам, але толькі нядаўна здолеў ацаніць, як моцна ён паўплываў на сучасную культуру. Дэн Браўн — адзін з самых папулярных і прадаваных сучасных англамоўных аўтараў. Яго кніга “Код да Вінчы”, якая выйшла ў 2003 годзе, стала адным з галоўных бэстсэлераў дзесяцігоддзя: паводле дадзеных на 2009 год, ва ўсім свеце было прададзена больш за 80 мільёнаў асобнікаў рамана.

Чытаць цалкам
Выходзяць дзве кнігі на аснове папулярнай гульні Angry Birds

Выходзяць дзве кнігі на аснове папулярнай гульні Angry Birds

У першай з дзвюх гісторый — “Той яшчэ падаруначак” — птушкі вырашылі весела правесці зімовыя вакацыі, але аказалася, што іх ворагі, падступныя свінні, не адмовіліся ад заўсёдных злых задумаў. У нейкі момант выяўляецца, што ўсе калядныя падарункі зніклі! А другая гісторыя — “У коле сяброў не шчоўкай дзюбай!” — прысвечаная Хэлаўіну, калі Angry Birds паляцелі па цукеркі, а трапілі ў вялікія прыгоды. Маляўнічыя і яркія кніжкі, створаныя на аснове эпізодаў гульні Angry Birds, пацешаць не толькі дзяцей, але і дарослых, якія паспелі палюбіць смешных птушак.

Чытаць цалкам
У інтэрнэт выклалі поўны пераклад Карану на ўкраінскую

У інтэрнэт выклалі поўны пераклад Карану на ўкраінскую

“Электронная версія — своеасаблівае паралельнае выданне, што папярэднічае друкаванаму аб'ёмам каля тысячы старонак, якое мусіць выйсці ў Комплексе”, — сказаў Якубовіч. Паводле яго словаў, пераклад зрабіўся даступным шырокай грамадскасці дзякуючы таму, што прайшоў абавязковую працэдуру — ухваленне экспертаў-караназнаўцаў Саудаўскай Аравіі. У прыватнасці, такую ​​функцыю выканаў доктар Абдур-Рахім — аўтар папулярнага падручніка “Урокі арабскай мовы”, старшыня камісіі і кіраўнік аддзела перакладаў Комплексу. Аналагічную працу па адэкватнасці і дакладнасці перакладу ажыццявілі шэйх Хазім Хайдар, шэйх Амар Хаві — прызнаныя ў мусульманскім асяроддзі спецыялісты па каранічных навуках. Да гэтага часу ў перакладзе на ўкраінскую мову выходзілі толькі асобныя часткі Карану.

Чытаць цалкам
У Тэхасе адкрыецца першая ў свеце бібліятэка без папяровых кніг

У Тэхасе адкрыецца першая ў свеце бібліятэка без папяровых кніг

Ініцыятарам праекту выступіў мясцовы суддзя Нэльсан Вулф. Паводле яго словаў, на стварэнне электроннай бібліятэкі яго натхніла біяграфія заснавальніка карпарацыі Apple Стыва Джобса, напісаная былым кіраўніком тэлекампаніі CNN і рэдактарам штотыднёвіка Time Ўолтэрам Ісааксанам. “Я вялікі кнігалюб. У мяне нават ёсць калекцыя, у якой больш за тысячу першых выданняў розных кніг. Кнігі для мяне вельмі важныя. Але ўсе мы ведаем, што свет мяняецца. Думаю, гэты праект — самы эфектыўны спосаб далучыць да чытання як мага больш людзей”, — заявіў Вулф. Спачатку ў бібліятэцы будзе каля 100 прыладаў для чытання электронных кніг. Імі можна будзе карыстацца ў чытальнай зале, а таксама браць дадому на пэўны тэрмін. Акрамя таго, усе ахвотныя змогуць прыйсці са сваёй прыладай і загрузіць на яе ўпадабаную кнігу. “Бібліятэка будзе бясплатнай. Адзінае, за што, напэўна, будуць браць грошы, — раздрукоўка матэрыялаў”, — адзначыў аўтар праекту. Паводле яго словаў, спачатку ў бібліятэцы будзе прадстаўлена каля 10…

Чытаць цалкам
Знойдзеныя новыя рукапісы Роберта Бэрнса

Знойдзеныя новыя рукапісы Роберта Бэрнса

Дакументы ўключаюць ліставанне, а таксама рукапісы з папраўкамі алоўкам, зробленымі Бэрнсам. У 2010 годзе Крысу Ролі пазваніла жанчына, якая хацела высветліць, ці каштоўныя шэсць тамоў твораў Бэрнса, якія перадалі яе сям'і. Даследчык кажа: “Я вельмі хутка зразумеў, што ўсе гэтыя матэрыялы арыгінальныя, і адчуў, што некаторыя з іх, магчыма, раней не публікаваліся”. Дакументы ўключаюць рукапісы песняў “Phillis the Fair” і “Ode to a Woodlark”, а таксама ліст Бэрнса Роберту Муру (Muir), які лічыўся страчаным. Рукапісы знаходзіліся ўнутры ілюстраванага збору твораў Бэрнса пад рэдакцыяй Ўільяма Скота Дугласа, які належаў выдаўцу Бэрнса Ўільяму Патэрсану.

Чытаць цалкам
У Твітэры з'явіўся бот-паэт

У Твітэры з'явіўся бот-паэт

Мэта “Шэкспіра з Твітэру” апісваецца вершам у яго прафайле: “With algorithms subtle and discrete / I seek iambic writings to retweet (“Праграмай мудраю без высілкаў малых / Шукаю ямбы, каб рэтвітнуць іх”). Вершы выглядаюць наступным чынам: Ранджыт Бхатнагар, канцэптуальны мастак, які стаіць за ботам Pentametron, ужо каля дваццаці гадоў эксперыментуе з анлайн-паэзіяй. Раней ён рэалізаваў праект для Бруклінскага музея, аднак тады падбіраў твіты без дапамогі праграм. “Вынікі былі бязглуздымі і цікавымі”, — сказаў ён. Пазней Бхатнагар захапіўся праграмаваннем і напісаў код, які шукае твіты, напісаныя пяцістопным ямбам. У праекту Pentametron ёсць таксама інтэрнэт-рэсурс, створаны сумесна са Школай кампутарных навук Карнэгі—Мэлана.

Чытаць цалкам