Прэмія Т. С. Эліята ўпершыню адышла ў ЗША
У “Скачок аленя” ўвайшлі вершы, прысвечаныя разводу Олдс з яе мужам. Сябры журы на чале з шатландскай паэткай Кэрал Эн Дафі назвалі зборнік “кранальнай кнігай пра прыгажосць і мужнасць”. Прэмію, памер якой складае 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў, амерыканцы ўручылі ў лонданскім музеі Wallace Collection. Прэмію ўручае Таварыства паэтычнай кнігі, якое заснаваў англа-амерыканскі паэт Т. С. Эліят. Яна даецца за найлепшы зборнік новых вершаў, апублікаваны ў Вялікабрытаніі або Ірландыі. Сёлета ў шорт-ліст увайшло дзесяць чалавек. Усе лаўрэаты атрымалі тысячу фунтаў стэрлінгаў. Шэран Олдс, якая нарадзілася ў Сан-Францыска ў 1942 годзе, раней двойчы намінавалася на прэмію Эліята. Першы яе зборнік вершаў “Слова Сатаны” выйшаў у 1980-м. З таго часу яна выпусціла яшчэ 11 кніг. Цяпер Олдс выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Нью-ёркскім універсітэце.
Чытаць цалкам