№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

“Калядны харал” у гонар Калядаў і юбілею Дыкенса

“Калядны харал” у гонар Калядаў і юбілею Дыкенса

“Калядны харал” — першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам “Калядны харал” — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя “Скрудж” даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова “скнара”, а любімы выраз галоўнага героя “Цьху, шахрайства!” даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, “Калядны харал” зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.Перакладчыца дзякуе Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.Спампаваць кнігу можна тут.

Чытаць цалкам
Катоў выселяць з дома-музея Хэмінгуэя?

Катоў выселяць з дома-музея Хэмінгуэя?

Гаворка ідзе пра 50 шасціпалых катоў, чыё таварыства вельмі любіў Хэмінгуэй, што быў вядомым аматарам гэтых жывёл і ў свой час узяў да сябе шасціпалае кацяня, якое назваў Сняжком. З часам патомства Сняжка значна павялічылася, і цяпер у музеі жыве каля 50 катоў. Жывёлы даўно зрабіліся візітнай карткай музея. Але хутка ідылія можа скончыцца, піша TuristUA. Адзін з наведнікаў музея падаў у суд скаргу з абвінавачаннямі ўладальнікаў у тым, што яны ўтрымліваюць жывёл у дрэнных умовах. Амерыканскі суд сур'ёзна ўзяўся за гэтую справу, і цяпер музей абвінавачваецца ў выкарыстанні жывёл у рэкламе, што строга рэгулюецца заканадаўствам ЗША. З іншага боку, суд адзначыў, што жывёлы выглядаюць добра: яны накормленыя, дагледжаныя і рэгулярна атрымліваюць ветэрынарную дапамогу. Да таго ж колькасць катоў не перавышае дапушчанай законам нормы. Але днямі суд вынес рашэнне, паводле якога ўпаўнаважаныя органы могуць узяць на сябе права рэгулявання колькасці катоў у музеі. Пакуль невядома, чым скончыцца судовы…

Чытаць цалкам
Пяць тысяч скруткаў Мёртвага мора выклалі ў інтэрнэт

Пяць тысяч скруткаў Мёртвага мора выклалі ў інтэрнэт

У электроннай бібліятэцы размешчана 5000 фрагментаў тэкстаў у вельмі высокім разрозненні. Праект быў выкананы Ізраільскім аддзелам старажытнасцяў сумесна з карпарацыяй Google. Для стварэння лічбавых копій скруткаў спецыялісты выкарыстоўвалі тэхналогію інфрачырвонай здымкі. Кожны фрагмент здымалі пры шасці розных даўжынях хваляў, пасля чаго малюнкі сумяшчаліся. Лічбавыя копіі старажытных рукапісаў дазволяць спецыялістам, якія вывучаюць іх, не трывожыць далікатныя дакументы. У верасні 2011 году ў інтэрнэце сталі даступныя фрагменты першых пяці скруткаў, апрацаваных у рамках праекту. Па малюнках можна ажыццяўляць пошук тэксту. Скруткі Мёртвага мора, якія называюць таксама кумранскімі скруткамі, былі знойдзеныя ў пячорах недалёка ад старажытнага паселішча Кумран на Мёртвым моры ў 1947 годзе. Скруткі датуюцца III ст. да н.э. — I ст. н.э. У іх утрымліваюцца…

Чытаць цалкам
У Польшчы выдалі ўспаміны Ларысы Геніюш

У Польшчы выдалі ўспаміны Ларысы Геніюш

На польскую мову кнігу пераклаў Чэслаў Сенюх. Выданне выйшла дзякуючы фінансавай дапамозе Міністэрства замежных справаў Польшчы. Да кнігі прыкладаецца дыск на беларускай мове, дзе запісаная “Споведзь”, якую чытае Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Бандарэнка. Асобнай кнігай “Споведзь” Ларысы Геніюш на роднай мове пабачыла свет у 1993 годзе. Захаваў тэкст, падрыхтаваў да друку, напісаў прадмову і каментар да першага выдання ўспамінаў паэткі беларускі даследчык Міхась Чарняўскі. Дакументальная аповесць “Споведзь” Ларысы Геніюш — гэта кніга яе ўспамінаў пачынаючы ад Жлобаўцаў, дзе нарадзілася паэтка, і завяршаючы раздзелам “Абезь”. Цэнтральнае места ва ўспамінах паэткі займаюць сталінскія лагеры, жыццё там на нарах, мароз і цяжкая праца. Прадмову да польскага выдання напісала польская даследчыца беларускай літаратуры Алена Глагоўская. Публікуюцца ў кнізе таксама фотаздымкі і дакументы, звязаныя з жыццём, творчасцю і дзейнасцю Ларысы Геніюш, яе мужа Янкі Геніюша, родных ім і блізкіх…

Чытаць цалкам
Дэбютная кніга Юліі Шаровай ужо ў інтэрнэце

Дэбютная кніга Юліі Шаровай ужо ў інтэрнэце

СПАМПАВАЦЬ pdf СПАМПАВАЦЬ fb2 “Кніга пра тое, як чалавек вырашыў згуляць са сваім лёсам. Вырашыў пайсці супраць пэўнага наканавання і не пабаяцца гэтага наканавання. Неяк перамагчы свае страхі. І ў выніку ён выходзіць пераможцам”, — расказала Еўрарадыё Юлія Шарова. Падзеі кнігі, жанр якой аўтар вызначае як “DRAMMA GIOCOSO ў двух актах”, адбываюцца ў Расіі. Галоўны герой — беларус, ён працуе ў Расіі, але звязаны з нашай краінай. “Зразумела, там ёсць выхад на беларускую тэматыку. Ён ставіць оперу Моцарта "Дон Джавані" ў оперным тэатры расійскага горада N. У выніку ён пачынае перажываць тое, што адбываецца ў оперы, тэатр урываецца ў ягонае жыццё”, — дадае пісьменніца. Інфармацыя пра кнігу: Рэдактар — Марыя Мартысевіч Карэктар — Галіна Рабянкова Вёрстка — Галіна Васілеўская Дызайн постэра — Святлана…

Чытаць цалкам
У Бабруйску «паселіцца» Шура Балаганаў

У Бабруйску «паселіцца» Шура Балаганаў

Беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў прадставіў некалькі эскізаў сваёй будучай працы, але, на жаль, яго не стала... Знайшлі новага выканаўцу, смаленскага майстра з беларускімі каранямі Яраслава Барадзіна. Цяпер бронзавая скульптура Шуры Балаганава ўжо адлітая. Усталююць яе каля харчовага комплексу «Чырвоная вежа». Завяршыць працу плануюць да Новага года.

Чытаць цалкам
Лісты Шарлоты Бронтэ вярнуліся дадому

Лісты Шарлоты Бронтэ вярнуліся дадому

Лісты вернуцца на радзіму аўтаркі “Джэйн Эйр” і будуць выстаўлены ў музеі Бронтэ ў вёсцы Хаўорт ў Заходнім Ёркшыры, дзе яна нарадзілася ў 1816 годзе. Да продажу матэрыялы ацэньваліся ў 100–150 тысяч фунтаў. Лісты пайшлі з малатка разам з першым выданнем “Біяграфіі Шарлоты Бронтэ”, напісанай Элізабэт Гаскэл і апублікаванай у 1857 годзе. Пяць лістоў з шасці адрасаваныя Элен Насі, сяброўцы Бронтэ, з якой яна пазнаёмілася падчас вучобы ў школе ў Роў-Хэдзе, дзе яна пасля выкладала. Гэтыя лісты былі ў ліку тых, што Насі і перадала Гаскэл, калі тая працавала над біяграфіяй. Лісты разам з двухтомнай біяграфіяй доўгія гады захоўваліся ў прыватнай калекцыі, аднак імя былога ўладальніка не паведамляецца. Лісты Бронтэ былі выстаўленыя на аўкцыёне, прысвечаным ангельскай літаратуры, літаратуры па гісторыі і ілюстрацыям. Аўкцыён зарабіў на таргах каля 1,5 мільёна фунтаў.

Чытаць цалкам
Сёння абмяркуюць каханне і гвалт у літаратуры

Сёння абмяркуюць каханне і гвалт у літаратуры

Пытанні для абмеркавання: Якая розніца паміж згодай і дамаганнем, жартам і насмешкай, сваркай і гвалтам? Якія існуюць міфы і факты гвалту сёння? Якія практыкі, стратэгіі і рэсурсы выкарыстоўваюць пісьменнікі і пісьменніцы, каб зрабіць свой свет больш бяспечнымі і прыстасаваным для гарманічнага існавання? Як можна адмовіцца ад гвалту, калі барацьба і агрэсія — частка нашага свету? Што такое мова гвалту і мова кахання? Ніхто не кажа дачцэ ці жанчыне: “Я цябе прыцясняю і рэпрэсую”, звычайна кажуць: “Я цябе люблю, я цябе кахаю”. У што ж ператвараецца такая “любоў”, якую суправаджалі вяселле, пярсцёнкі, лімузіны і саступкі? Удзельнікі дыскусіі: Вольга Гапеева, паэтка, лінгвістка (к.ф.н.), даследуе тэмы філасофіі мовы і сацыялогіі цялеснасці; Зміцер Вішнёў, паэт, мастак і выдавец; Юля Цімафеева, перакладчыца, адзін з рэдактараў часопіса “ПрайдзіСвет”. Мадэратар — Ірына Саламаціна, феміністка, сацыёлаг, ініцыятар праекта “Гендэрны маршрут”. Дыскусія адбудзецца 13 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр.…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя беларускага электроннага рамана пра оперу ў кнігарні

Прэзентацыя беларускага электроннага рамана пра оперу ў кнігарні "логвінаЎ"

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Адрас кнігарні "логвінаЎ": Незалежнасці 37а. Уваход (сва)вольны. Чакаецца піяніна ў кустах. Крыху пра раман. У оперным тэатры гораду N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга даробліваць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і танчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая “чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…

Чытаць цалкам
Знайшлі першую казку Андэрсэна

Знайшлі першую казку Андэрсэна

Дакумент пад назвай “Сальная свечка”, падпісаны імем вялікага казачніка, знаходзіўся ў скрынцы сярод пятнаццаці кілаграмаў іншых папер. У кастрычніку яго знайшоў у архіве горада Одэнсэ спецыяліст па мясцовай гісторыі. Пасля экспертызы, якая доўжылася два месяцы, вядучыя дацкія даследчыкі творчасці пісьменніка пацвердзілі яго сапраўднасць. На іх думку, Андэрсэн напісаў гэтую казку ў юнацтве, прычым стыль яе нагадвае працы 1822-1826 гадоў, калі Андэрсэн наведваў лацінскую школу. Распавядаючы гісторыю жыцця свечкі, казачнік апавядае аб пошуку месца ў жыцці і канфлікце ўнутранай сутнасці і суровага свету вакол. У канцы казкі свечка, адзінокая, сапсаваная, што страціла веру ў сябе, сустракае крэсіва і такім чынам знаходзіць сваё прызначэнне. Андэрсэн пачаў пісаць апавяданні ў канцы 1820-х гадоў, аднак сусветную вядомасць набыў пасля выдання ў 1835 годзе першага зборніка яго казак. Творы пісьменніка перакладзены на 125 моваў і саступаюць па гэтым параметры толькі Бібліі. На беларускую мову казкі…

Чытаць цалкам