Да выдання рыхтуецца 30-томнік твораў Стругацкіх
Ён расказаў, што сёння групе даступны практычна ўвесь архіў пісьменнікаў, як Аркадзя, так і Барыса, цяпер ён аблічбаваны, адсканаваны, і беражліва захоўваецца; менавіта па ім рыхтуецца 30-томны збор твораў, уключаючы перапіску і публіцыстычныя матэрыялы. У гэтым выданні плануецца выпусціць варыянты неапублікаваных тэкстаў, а таксама тэкстаў, якія публікаваліся ў істотна змененым выглядзе. Таксама туды ўвойдуць кнігі братоў, напісаныя не ў суаўтарстве, пад псеўданімамі С. Вітыцкі і С. Яраслаўцаў. Складальнікі плануюць надаць значную ўвагу перапісцы — не толькі паміж аўтарамі, але і лістам да іншых пісьменнікаў, да выдаўцоў і перакладчыкаў. Таксама ў зборніку плануецца выдаць амаль усю публіцыстыку Стругацкіх, якая выходзіла на рускай мове. “Гэта будзе збор твораў, набліжаны да поўнага”, — кажа Уладзімір Барысаў. Цяпер, паводле яго словаў, у рабоце знаходзяцца тамы з сёмага па дзявяты. Абмяркоўваецца пытанне, хто стане выдаўцом шматтомніка. Асноўную працу па складанні вядуць галоўны каардынатар…
Чытаць цалкам