У Маскве з’явяцца вуліцы Ахматавай, Акуджавы і Пастарнака
Ініцыятыва даць назвы вуліцам належыць экспертнаму цэнтру “Probok.net”: арганізацыя выявіла ў сталіцы 50 праездаў, якія не маюць назваў. Па выніках галасавання ў інтэрнэце абраныя масквічамі варыянты былі накіраваныя ў камісію, і чыноўнікі ўхвалілі 11 з 12 прапанаваных арганізацыяй назваў. Паводле дадзеных выдання, у мікрараёне каля вёскі Расказаўка, размешчаным на тэрыторыі “новай Масквы”, вуліцы назавуць у гонар Барыса Пастарнака, Карнея Чукоўскага, Ганны Ахматавай, Самуіла Маршака і Булата Акуджавы. Прычына такога рашэння ў тым, што вёска знаходзіцца недалёка ад пасёлка Лясны Гарадок, дзе жылі літаратары. На вуліцах, якія атрымаюць новыя назвы, размяшчаюцца або нежылыя будынкі, або яшчэ не заселеныя новабудоўлі, і таму не паўстане неабходнасці мяняць прапіску, паведаміў газеце Іван Сярогін, намеснік старшыні камітэта грамадскіх сувязяў Масквы.
Чытаць цалкам