Гішпанскі пісьменнік і перакладчык адмовіўся ад дзяржпрэміі
Паводле словаў Марыяса, усё жыццё ён пазбягаў адносін з дзяржаўнымі інстытуцыямі і ўладамі незалежна ад таго, якая партыя была ва ўрадзе. Пісьменнік заявіў, што не хоча прымаць грошай з казны, а таксама не жадае, каб яго разглядалі як аўтара, які падтрымлівае хоць нейкую палітычную сілу. На яго думку, палітыкі не павінныя ўплываць на культуру.Хаўер Марыяс, сын філосафа Хуліяна Марыяса, які вучыўся ў Хасэ Артэгі-і-Гасэта, скончыў факультэт ангельскай філалогіі ва Універсітэце Камплутэнсэ ў Мадрыдзе. У першай палове 1980-х ён выкладаў гішпанскую літаратуру ў Оксфардскім універсітэце. Марыяс — не толькі пісьменнік, але і журналіст і перакладчык, у прыватнасці, ён перакладаў вершы Ўільяма Батлера Ейтса, Ўолеса Стывенса, Джона Эшберы.
Чытаць цалкам