З Калядамі і Новым годам!
Дарагія сябры! Рэдактары і перакладчыкі часопіса "ПрайдзіСвет" віншуюць вас з зімовымі святамі і запрашаюць у гэтым годзе заспяваць за святочным сталом старадаўнюю ангельскую калядку па-беларуску. Ананім Калядка пра галаву дзіка Нясу дзікову галаву,Дадаўшы пахкую траву,І вас да радасці завуQuot estis in convivio!Caput apri deferoReddens laudes DominoНе знае свет радзейшых страў, -Я пільна гэта правяраў.Яе ў гірлянды я прыбраўКаб вам servire cantico!Caput apri deferoReddens laudes DominoНаш аканом яе прывёзУ гонар Караля Нябёс,І вам яе прызначыў лёсIn Reginensi atrio.Caput apri deferoReddens laudes Domino Пераклаў Антон Францішак Брыль.Слухаць і глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=r7adETaOYiQПераклад лацінскіх выразаў:Quot estis in convivio!(Колькі вас ні ёсць на баляванні)Caput apri defero Reddens laudes Domino(Нясу галаву дзіка,узносячы хвалу Пану)Каб вам servire cantico!(...паднесці,…
Чытаць цалкам