У Мінск прывязуць нямецкі экзэмпляр Бібліі Скарыны
“Сёлета нам упершыню ўдалося прывезці Скарынаву Біблію, хоць такія намеры былі і раней. Мінскай публіцы яна будзе прадстаўленая 4 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы і застанецца там 14 дзён. А потым да 24 кастрычніка яна будзе экспанавацца ў Нясвіжскім замку. Гэта тое, што аб’ядноўвае беларусаў і немцаў. Мы адзіныя ў разуменні культурна-гістарычнай значнасці Францыска Скарыны. Таму гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў нашых тыдняў”, — сказаў журналістам дарадца-пасланец амбасады Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар. Ён таксама адзначыў, што нямецкі бок атрымаў гарантыі бесперашкоднага ўвозу і вывазу гэтай кнігі. Цікавасць да яе вялікая, таму час паказу ў Беларусі абмежаваны. Пражскае выданне Бібліі лічыцца ўласнасцю нямецкага горада Гёрліц. Яго знайшоў нямецкі славіст Норберт Рандаў у 2003 годзе ў багатых фондах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы. Гёрліцкая Біблія Скарыны — гэта восем асобных пражскіх выданняў, пераплеценых у 1615 годзе пад адной вокладкай. Аклады кардонныя,…
Чытаць цалкам