Выйшаў новы поўны збор твораў Бэна Джонсана
Грунтоўны сямітомнік, плён працы навукоўцаў некалькіх краін, выйшаў у выдавецтве Кембрыджскага ўніверсітэта. Усе тэксты суправаджаюцца дэталёвымі каментарамі, а ў якасці ілюстрацый ў выданні змешчаныя партрэты, карты, эскізы касцюмаў і дэкарацый. “Прадстаўляючы яго [Джонсана] працы ў сучасным правапісе і ў храналагічным парадку, кембрыджскае выданне паказвае іх дзівоснае багацце і складанасць, зноў робячы іх цалкам даступнымі сучасным чытачам і выканаўцам”, — кажа адзін з рэдактараў выдання Марцін Батлер. “І перакладчыкам”, — не можам не дадаць да гэтага мы.Прачытаць больш пра выданне можна на сайце выдавецтва.
Чытаць цалкам