47 канцовак рамана “Бывай, зброя!” надрукуюць
У дадатку да новага выдання, які складаецца з 330 старонак, будуць сабраныя ўсе варыянты канцоўкі рамана. Даўжыня альтэрнатыўных канцовак вар’іруецца ад кароткіх прапаноў да некалькіх абзацаў. Аб выданні рамана спадчыннікі Хэмінгуэя дамовіліся з друкарняй Scribner амерыканскага выдавецтва Simon & Schuster. У інтэрв'ю Хемінгуэя літаратурнаму часопісу The Paris Review у 1958 у годзе, пісьменнік прызнаваўся, што апошнія словы рамана “Бывай, зброя!” ён перапісваў 39 разоў. Гэтыя альтэрнатыўныя канцоўкі, вядомыя літаратуразнаўцам, раней ніколі не друкаваліся. Рукапісы Хэмінгуэя захоўваюцца ў Калекцыі Эрнэста Хэмінгуэя ў бібліятэцы Джона Ф. Кэнэдзі. Па словах ўнука пісьменніка Шона Хэмінгуэя (Sean Hemingway), які займаўся іх вывучэннем, альтэрнатыўных фіналаў рамана, пра якія казаў Хэмінгуэй, апынулася на самай справе не 39, а 47. У выданні таксама будзе надрукаваны спіс чарнавых назваў рамана, які пакінуў Хэмінгуэй. Пісьменнік хацеў назваць раман “Каханне на вайне” (Love in War), “Хопіць і свету,…
Чытаць цалкам