Андрэй Хадановіч: Мы дагэтуль маем эйфарычны час для паэзіі
Еўрарадыё: Прэмія Збігнева Даміняка даецца перакладчыкам польскай літаратуры на розныя славянскія мовы. За што Вы атрымалі гэтую прэмію? — Цяжка сказаць. Лепей спытаць пра гэта ў арганізатараў і журы прэміі. Але ў мяне ёсць канспіралагічная версія, што прэмію я атрымаў як бы наўздагон году Чэслава Мілаша. Гэта была адметная падзея не толькі ў Польшчы, але і ва ўсіх краінах: цэлая жменя выбітных фестываляў, выданне кніг у дзясятках краін, новыя пераклады… Ну і чаго хаваць, ваш пакорны слуга таксама ў Беларусі спрычыніўся да святкавання штогадовага юбілею Мілаша. Так ці інакш штосьці сам перакладаў, штосьці рэдагаваў, штосьці арганізоўваў: прысвечаны Мілашу фестываль, чатырохтомнік, аўдыёкніга, дзе я свае пераклады дэкламую разам з цудоўнымі музыкамі з “Рацыянальнай дыеты”. Не ведаю, ці сур’ёзныя гэта заслугі, бо для мяне гэта было радасцю і ў чымсьці абсалютна бескарысным навучаннем. Мілаш — аўтар, якога з зялёнага юнацтва я вельмі моцна і шчыра люблю, гэта першы аўтар, якога я спрабаваў…
Чытаць цалкам