№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Абвясцілі вынікі конкурсу “Экслібрыс”

Абвясцілі вынікі конкурсу “Экслібрыс”

Узнагароджанне па выніках конкурсу адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня. З усімі ўдзельнікамі конкурсу, адзначанымі журы (гл. спіс ніжэй), аргкамітэт звяжацца асабіста па тых кантактах, якія яны пакінулі. Нагадаем, што ў журы конкурсу ўвайшлі: Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч. Такім чынам, выбар журы наступны (пералік прозвішчаў падаецца ў алфавітным парадку): Пераможцы: Алеся Башарымава (пераклад) Алесь Замкоўскі (вершы) Антон Рудак (вершы) Вера Стромава (проза) Ганна Янкута (пераклад) Фіналісты: Алена Беланожка (проза, вершы) Андрэй Вылінскі (пераклад) Наста Грышчук (вершы) Аляксандра Дварэцкая (проза) Алесь Емяльянаў (вершы) Сяргей Календа (проза) Сяржук Камель (вершы) Павел Капанскі (проза) Андрэй Касцюкевіч (пераклад) Віктар Мельнікаў (вершы) Павел Надольскі (вершы) Аня Рудак (вершы) Антось Уласенка (проза) Алена Хрышчановіч (вершы) Алесь Яшчанка (проза, вершы, пераклад Заахвочвальны…

Чытаць цалкам
Кацярына Зыкава патлумачыла ўсё ў “Объяснительной”

Кацярына Зыкава патлумачыла ўсё ў “Объяснительной”

Пачала прэзентацыю сама Кацярына, прачытаўшы свае творы са свежага зборніка. Рэдактар кнігі Андрэй Хадановіч таксама прадэкламаваў колькі вершаў, нібыта прысвечаных Кацярыне, і пацешыў публіку аповедам пра тое, як на адным з расійскіх літаратурных фестываляў Кацярына ўразіла усіх мужчын-паэтаў вершамі і выглядам, а на наступны дзень з'ехала, і фестываль страціў для паэтаў увесь сэнс. “Часам рэдактар бярэ кнігу і правіць яе так, што яна робіцца геніяльнай. Раскажыце нам, ці той гэта выпадак?” — такім падступным пытаннем паспрабаваў справакаваць рэдактара мадэратар вечарыны Георгі Барташ, але Андрэй Хадановіч абверг інсінуацыі, адказаўшы, што вершы Кацярыны настолькі добрыя, што ён не ўпэўнены ў тым, што палепшыў іх, паправіўшы некалькі знакаў пунктуацыі. Сябры Кацярыны — літаратары Наста Манцэвіч, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава, Віталь Рыжкоў — пачыталі свае творы і сказалі шмат добрых словаў на адрас Кацярыны, Павел Анціпаў абмежаваўся толькі добрымі словамі, Марыя Мартысевіч агучыла…

Чытаць цалкам
Надрукаваны “Донжуанскі спіс Караткевіча”

Надрукаваны “Донжуанскі спіс Караткевіча”

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая, асноўная, мае той самы загаловак, што і выданне. Яна расказвае пра 10 жанчын, якіх кахаў пісьменнік. Асобныя раздзелы, якія друкаваліся на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” і часопіса “Маладосць”, былі дапоўненыя новымі фактамі і знаходкамі. Другі раздзел пад назвай “Калі прыйдзе беларускі Андрэ Маруа” складаюць некалькі артыкулаў. Гэта палемічныя нататкі, прысвечаныя стварэнню літаратурных біяграфій; “рэцэпты” для стварэння гістарычнай прозы; разважанні пра існаванне працягу рамана “Каласы пад сярпом тваім”. Выдавецкі кошт кнігі — 40 тыс. руб. Сайт выдавецтва прапануе набыць кнігу ў іх.

Чытаць цалкам
Кірыл Дубоўскі і яго

Кірыл Дубоўскі і яго "Харошы раман" у галерэі "Ў"

Зборнік склалі апавяданні 2004—2010 гадоў. Чытаецца ён лёгка і прыемна, нягледзячы на невясёлыя тэмы некаторых апавяданняў: трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна. Прэзентацыя кнігі пройдзе 1 чэрвеня (пятніца). Пачатак а 19-й. Месца: галерэя “Ў”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А. У прэзентацыі возьмуць удзел: Барыс Пятровіч, Павел Анціпаў, ілюстратар Ксенія Корзун і іншыя. Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Чытаць цалкам
У Лондане закрылі бібліятэку Марка Твэна

У Лондане закрылі бібліятэку Марка Твэна

Мясцовыя ўлады наважыліся на закрыццё ўстановы з дзвюх прычынаў: па-першае, у бібліятэкі амаль не засталося чытачоў, па-другое, яе ўтрыманне задорага абыходзілася бюджэту раёна. Бібліятэка была адкрытая на 60-годдзе знаходжання ва ўладзе каралевы Вікторыі, а закрываецца ў год такога ж юбілею яе ўнучкі — каралевы Елізаветы II. Частка мясцовых жыхароў арганізавала кампанію ў падтрымку бібліятэкі. Яны выступаюць супраць яе закрыцця і спрабуюць сабраць сродкі на працяг працы ўстановы. Рада прыняла рашэнне пакуль не вывозіць кнігі са сховішчаў. Паводле дамовы стогадовай даўніны, Оксфардскі ўніверсітэт перадаў будынак бібліятэкі ў распараджэнне мясцовай улады толькі для выкарыстання менавіта ў гэтай якасці. Калі бібліятэку закрыюць, будынак аўтаматычна пяройдзе на баланс універсітэта. Актывісты, якія выступаюць супраць закрыцця бібліятэкі, хочуць дамовіцца з універсітэтам пра працяг выкарыстання будынка ў ранейшай якасці. Аднак распарадчыкамі фондаў яны хочуць зрабіць не прадстаўнікоў мясцовых…

Чытаць цалкам
Песні на вершы Дана Андэрсана па-беларуску

Песні на вершы Дана Андэрсана па-беларуску

Дан Андэрсан нарадзіўся ў 1888 годзе і заўчасна пайшоў з жыцця ў 1920-м. Песні на яго вершы дагэтуль папулярныя ў Швецыі, а на радзіме паэта штогод праходзіць літаратурна-музычны фестываль у яго гонар. Нядзіўна, што многія вершы Дана Андэрсана ўвасобіліся ў песнях: яго паэзія вельмі музыкальная.На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі. Шведскія музыкі Маціяс Свенсан, Марыя Ларсан і Сафія Лілья будуць акампанаваць на гітары, скрыпцы і флейце. Вядоўца імпрэзы — Валярына Кустава. Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Прэзентацыя дэбютнай кнігі Кацярыны Зыкавай

Прэзентацыя дэбютнай кнігі Кацярыны Зыкавай

На прэзентацыі выступяць літаратары: Наста Манцэвіч, Павел Анціпаў, Марыя Мартысевіч, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Георгі Барташ. А таксама музыкі: Саша Грыгор’еў і Саша Захарык, “Катин Бор”, ideainahead. Пачатак а 19-й. Адрас ТUT.BY: ст. метро “Плошча Якуба Коласа” вул. Веры Харужай, 1а (ТЦ “Сілуэт”), 6 паверх.

Чытаць цалкам
Пчолцы Маі споўнілася 100 гадоў

Пчолцы Маі споўнілася 100 гадоў

Пераможны палёт пчалы Маі па свеце пачаўся ў 1975 годзе, калі нямецкі тэлеканал ZDF зняў серыю мультфільмаў пра паласатую пчолку-таўстушку. Дзеці ад яе проста вар’яцелі, хоць з “дарослага” боку не абышлося без скепсісу. Медыйныя эксперты і тэлекрытыкі назвалі анімацыйны фільм “немудрагелістым шырспажывам”. Але дзякуючы поспеху ў гледача праз некалькі гадоў на экраны выйшла другая частка серыяла — “Новыя прыгоды пчолкі Маі”. У тыя часы дзіцячымі праграмамі на ZDF кіраваў Ёзэф Гёлен. Але ён і не думаў прыдумляць новага моднага персанажа, а проста “ажывіў” гераіню сваёй улюбёнай дзіцячай кніжкі “Прыгоды пчолкі Маі” Вальдэмара Бонзэльса, упершыню апублікаванай у 1912 годзе. Тады, у пачатку XX стагоддзя, казачная пчала ператварыла Бонзэльса з багемнага няўдачніка ў паспяховага пісьменніка. Вальдэмар Бонзэльс нарадзіўся ў сям'і буржуа “вільгельмаўскай эпохі”. Яго бацька быў аптэкарам і дантыстам, а вось з юнага Вальдэмара перспектыўнага вучня не атрымалася. Ён кінуў школу і вывучыўся на гандляра,…

Чытаць цалкам
Рукапісны скрутак “У дарозе” пакажуць у Францыі

Рукапісны скрутак “У дарозе” пакажуць у Францыі

Рукапіс будзе знаходзіцца ў экспазіцыі парыжскага Музея лістоў і рукапісаў тры месяцы пачынаючы з 16 траўня — дня адкрыцця Канскага кінафестывалю. Фільм паводле рамана “У дарозе” зняў бразільскі рэжысёр Ўолтэр Салес. Фільм намінаваны на найвышэйшую ўзнагароду фестывалю — Залатую пальмавую галіну. Джэк Керуак напісаў вядомы раман пакалення бітнікаў за тры тыдні. Гэта адбылося ў красавіку 1951 году, калі пісьменніку было 29. Ён друкаваў тэкст на рулоне даўжынёю 36 метраў, змацоўваючы асобныя лісты скотчам. Першыя 9 метраў рамана, набытыя ўладальнікам футбольнай каманды “Індыянапаліс Колтс” Джымам Ірсеем за 2,5 млн даляраў, будуць разгорнутыя для ўсеагульнага агляду ў парыжскім Музеі лістоў і рукапісаў. Гэта ўжо не першае падарожжа рамана-скрутка з сімвалічнай назвай. У 2008—2009 гг. ён быў выстаўлены ў Вялікабрытаніі, у Мастацкім інстытуце Барбера ў Бірмінгеме.

Чытаць цалкам
Памёр Карлас Фуэнтэс

Памёр Карлас Фуэнтэс

Фуэнтэс быў адным з самых папулярных аўтараў у Лацінскай Амерыцы. Ён напісаў больш за 20 раманаў, некалькі зборнікаў апавяданняў. Самыя вядомыя яго творы — “Смерць Артэміё Круса” і “Стары грынга”. У 1989 годзе “Стары грынга” быў экранізаваны ў Галівудзе. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Грэгары Пэк і Джэйн Фонда. Фуэнтэс быў уганараваны прэміяй Сервантэса — самай прэстыжнай літаратурнай узнагародай у гішпанамоўным свеце, а таксама прэміяй прынца Астурыйскага. Яго творы перакладзеныя на 20 моваў. “Ён пакінуў велізарную літаратурную спадчыну, у якой захаваў усе галоўныя палітычныя і культурныя рэаліі нашага часу”, — сказаў перуанскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Марыё Варгас Льёса.

Чытаць цалкам