У Маскве адкрыюць музей Ганны Ахматавай
— Музей “Маскоўскі дом Ганны Ахматавай” будзе створаны на Вялікай Ардынцы, дом 17, кв. 13, — удакладнілі ў прэфектуры ЦАА, нагадаўшы, што менавіта ў гэтым доме Ахматава жыла ў 1930—1960-х. У гэтай кватэры бывалі выбітныя дзеячы айчыннай культуры і мастацтва ХХ стагоддзя: Дзмітрый Шастаковіч, Міхаіл Зошчанка, Лідзія Русланава, Аркадзь Райкін, Фаіна Ранеўская і многія іншыя. У памяшканнях будучага музея праходзілі літаратурныя чытанні і сустрэчы. У гэтай кватэры ў 1941 годзе адбылася адзіная сустрэча Ганны Ахматавай і Марыны Цвятаевай. Цяпер у двары дома на Вялікай Ардынцы, дзе часцей за ўсё спынялася Ахматава, прыязджаючы ў Маскву, размешчаны помнік паэтцы, выкананы паводле малюнка Мадыльяні. На доме ёсць мемарыяльныя дошкі. Ідэю стварэння музея ў чатырохпакаёвай маскоўскай кватэры, якая належала пісьменніку Віктару Ардаву, прапанавалі яго сын, протаіерэй Міхаіл Ардаў і народны артыст СССР Аляксей Баталаў. Ініцыятары гатовыя бязвыплатна перадаць для экспазіцыі гістарычныя экспанаты, бібліятэку,…
Чытаць цалкам