Пераможцы прэміі "ПрайдзіСвет" за 2014: Марына Шода, Юля Цімафеева і Ігар Крэбс
30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка, журы прэміі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” назвала найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову. Марына Шода і Ганна Янкута У намінацыі “Проза” за пераклад рамана Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік” прэмію атрымала Марына Шода. У намінацыі “Паэзія” была ўзнагароджаная Юля Цімафеева за англамоўныя пераклады з “Кнігі памылак”. За пераклады вершаў Генрыха Гайнэ, надрукаваныя ў часопісе “ПрайдзіСвет”, прэміяй быў уганараваны Ігар Крэбс. Юля Цімафеева Ігар Крэбс Сёлета ў журы прэмі ўвайшлі Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Узнагароджанне пераможцаў статуэткамі прайшло ў мінскай кнігарні “Логвінаў”. Акрамя пераможцаў свае пераклады пачыталі фіналісты прэміі: Алеся Башарымава, Міхаіл Баярын, Уладзіслава Гурыновіч і Франц Корзун. Андрэй…
Чытаць цалкам