№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Выйшаў электронны зборнік невядомай прозы Васіля Быкава

Выйшаў электронны зборнік невядомай прозы Васіля Быкава

Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў рознага часу напісання. Аповесць “Атака” і апавяданне “Жалезны камандзір” не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць “Афганец” і апавяданне “Бутэльчына” створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і вядзецца ў іх таксама пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік увайшла незавершаная аповесць “Бліндаж”, пачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі. “Гэтай кнігай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі”, — падкрэсліваюць прадстаўнікі мультылэйбла “Пяршак”. У афармленні кнігі “Пасляжыццё” выкарыстаная коміксавая стылістыка. Паводле словаў стваральнікаў лэйбла, гэта зроблена, каб падкрэсліць сучаснасць і актуальнасць прозы Васіля Быкава. “Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка, — падкрэсліваюць…

Чытаць цалкам
Архан Памук адкрыў Музей нявіннасці

Архан Памук адкрыў Музей нявіннасці

Адкрыць музей старадаўніх рэчаў, якія расказвалі б пра рэальнасць мінулага, пісьменнік задумаў больш за 15 гадоў таму. Пасля гэтага ў Памука нарадзілася ідэя рамана “Музей нявіннасці”, на старонках якога апісваліся б гісторыі, навеяныя набытымі на барахолках і блышыных рынках рэчамі. Памук расказаў, што яго музей не велічны — экспазіцыя прысвечаная паўсядзённаму жыццю звычайных людзей з 1950 па 2000 гг. Раней пісьменнік казаў, што таксама плануе выставіць у музеі свае карціны: у маладосці Памук хацеў быць мастаком. Музей планавалася адкрыць яшчэ ў 2008 годзе, аднак яго стварэнне ўвесь час адкладалася. Апошнія гады Архан Памук, якога ў 2011 годзе прызналі вінаватым у абразе турэцкага народа (пісьменнік у адным з інтэрв'ю заявіў, што ў Турцыі быў забіты мільён армян), жыве ў Гоа. Над праектам музея Памук працаваў сумесна з групай архітэктараў, мастакоў і дызайнераў. Колькі сродкаў было выдаткавана на рэалізацыю музея, невядома, але пісьменнік прызнаўся, што грошай, якія прысуджаюцца за Нобелеўскую…

Чытаць цалкам
Знойдзены невядомы чарнавік двух раздзелаў “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы

Знойдзены невядомы чарнавік двух раздзелаў “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюперы

Два аркушы тонкай паперы, запоўненых неразборлівым рукапісным тэкстам, поўным выпраўленняў, давялося вывучаць спецыялістам. На іх здзіўленне, рукапіс аказаўся дагэтуль невядомай версіяй двух раздзелаў “Маленькага прынца”.Рукапіс быў папярэдне ацэнены ў 40-50 тысяч еўра, што ў 10 разоў перавышае кошт звычайных аўтографаў Сэнт-Экзюперы. Знойдзены чарнавік датуецца 1941 годам, а значыць, гэта больш ранняя версія казкі, чым тая, што захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі. На сённяшні дзень спецыялістам вядомыя 4 машынапісныя копіі знакамітага твора з аўтарскай праўкай. Тэкст “Маленькага прынца”, перакладзены на дзясяткі моваў, ёсць канчатковым варыянтам рукапісу і датаваны 1943 годам. Арыгінал гэтага рукапісу захоўваецца ў Бібліятэцы П’ерпонта Маргана ў Нью-Ёрку. Таксама ў вышэйзгаданым пачку дакументаў быў знойдзены рукапіс пра Патагонію, напісаны Сэнт-Экзюперы прыблізна ў 1932 годзе. Яго ацэначны кошт складае 50-60 тысяч еўра.

Чытаць цалкам
У Расіі не рэкамендуюць выдаваць Бэроўза, Ўэлша і Дзіка

У Расіі не рэкамендуюць выдаваць Бэроўза, Ўэлша і Дзіка

Само ведамства неаднаразова абвяргала гэтую інфармацыю, адзначаючы, аднак, што ў расійскім Адміністрацыйным кодэксе сапраўды ёсць артыкулы, якія перадугледжваюць адказнасць за распаўсюд літаратуры з прыкметамі прыхаванай рэкламы або прапаганды наркотыкаў. А значыць, закон дазваляе адбіраць такую літаратуру паводле судовага рашэння, нягледзячы на ​​тое, што гэты спіс Дзяржнаркакантролю не зарэгістраваны і не мае сілу закону. З кніжных крамаў Расіі з невядомых прычынаў зніклі многія кнігі з гэтага спісу. Работнікі крамаў тлумачаць гэта тым, што выдаўцы перасталі іх друкаваць на загад Дзяржнаркакантролю, які ўбачыў у творах прапаганду наркотыкаў. Пастаўшчыкі ж, якія працуюць з кнігарнямі, паведамляюць, што гэтыя кнігі “не рэкамендаваныя да друку”. Магчыма, выдавецтвы, не жадаючы дадатковых праблем, проста спынілі выпуск такой літаратуры, што, зразумела, не зрабіла гэтыя кнігі менш прывабнымі для чытача. Асабліва цяпер, калі практычна любы з твораў са спісу лёгка можна адшукаць у інтэрнэце.…

Чытаць цалкам
“Рускую прэмію” атрымаў Юз Аляшкоўскі

“Рускую прэмію” атрымаў Юз Аляшкоўскі

Другую прэмію ўручылі маладому пісьменніку з Аўстрыі Дар'і Вілька за раман “Міжсезонне”. Трэцяе месца журы конкурсу прысудзіла Лене Элтанг з Літвы за раман “Іншыя барабаны”. Пераможцам у намінацыі “паэзія” быў названы харкаўскі паэт Ілля Рысенберг за кнігу “Трэці з двух”. Другім у паэтычнай намінацыі стаў Аляксей Цвяткоў (ЗША) з кнігай вершаў “Дэтэктар сэнсу”. Трэцяе месца — у ізраільскага паэта Фелікса Чэчыка за зборнік вершаў “З жыцця фаўны і флоры”. Найлепшым у намінацыі “малая проза” стаў малады лаўрэат конкурсу за 2011 год — пісьменнік з Германіі Дзмітрый Вачэдзін са зборнікам апавяданняў “Пыл”. Другое месца журы прысудзіла Марыі Рыбаковай (ЗША) і яе раману ў вершах “Гнедзіч”, які выйшаў у выдавецтве “Время”. Трэцяе месцы заняў Яўгеній Абдулаеў (Узбекістан) за аповесць “Год барана”, напісаную пад псеўданімам Сухбат Афлатуні. Спецыяльны прыз “За ўклад у развіццё і зберажэнне традыцый рускай культуры за межамі Расійскай Федэрацыі” быў уручаны Мікалаю Свянціцкаму — за шматгадовую культурна-асветніцкую…

Чытаць цалкам
Габрыель Гарсія Маркес у маскоўскім метро

Габрыель Гарсія Маркес у маскоўскім метро

Урачысты запуск цягніка адбудзецца 25 красавіка ў 11.00 на станцыі Міжнародная. У экспазіцыі будуць прадстаўленыя фрагменты як вядомых шырокай публіцы твораў пісьменніка, так і тых, што раней не публікаваліся на рускай мове. У прыватнасці, юнацкія вершы Маркеса былі перакладзеныя спецыяльна для гэтага цягніка. Пусціць цягнік у гонар Маркеса прапанаваў пасол Калумбіі ў РФ Рафаэль Амадор. Запуск прымеркаваны да 85-годдзя пісьменніка, якое ён адзначыў у сакавіку. У гонар юбілею ў Расіі праходзіць год Маркеса. Цягнік з шасці вагонаў будзе курсаваць па Філёўскай лініі паўгоду. Акрамя таго, метрапалітэн выпусціць каля 500 тысяч праязных білетаў, прысвечаных юбілею Маркеса. Цягнік “Паэзія ў метро” з'явіўся ў лістападзе 2010 году. З тых часоў у ім выстаўляліся вершы чылійскіх і італьянскіх аўтараў. З лета 2007-га ў маскоўскім метро на Арбацка-Пакроўскай лініі таксама курсуе цягнік “Акварэль”, у якім выстаўляюцца рэпрадукцыі карцін.

Чытаць цалкам
Абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі

Абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі

Узнагароду ў намінацыі “Найлепшы драматычны твор” атрымала Квіяра Алегрыя Х’юдс за п’есу “Вада поўнай лыжкай” (Water by the Spoonful), а лаўрэатам у галіне паэзіі стала Трэйсі К. Сміт са зборнікам “Жыццё на Марсе” (Life on Mars). Уладальнікам узнагароды ў музычнай катэгорыі названы Кевін Патс. Прэмія ў галіне мастацкай літаратуры не прысуджалася, што здарылася 11-ы раз у гісторыі і ўпершыню з 1977 году. Напярэдадні абвяшчэння лаўрэатаў крытыкі называлі тры кнігі, якія нібыта ўвайшлі ў фінал прэміі ў галіне белетрыстыкі. Згадвалася кніга Дэвіда Фостэра Ўолеса “Бледны кароль” (The Pale King) — раман, сабраны з дзённікавых запісаў пісьменніка, які скончыў жыццё самагубствам у 2008 годзе. Таксама прэмію прарочылі раманам “Свампландыя” (Swamplandia) Карэн Расэл і “Цягніковыя мары” (Train Dreams) Дэніса Джонсана. Як адзначае Associated Press, цяпер чытачы будуць вымушаныя звярнуцца да іншых прэміяў, каб даведацца, якая ж кніга стала найлепшай літаратурнай працай 2011 году. Кнігагандляры, са свайго…

Чытаць цалкам
Расійскую прэмію “Паэт” уручылі Яўгенію Рэйну

Расійскую прэмію “Паэт” уручылі Яўгенію Рэйну

Яўгеній Рэйн (нар. 1935), выпускнік Ленінградскага тэхналагічнага інстытута халадзільнай прамысловасці, Вышэйшых сцэнарных курсаў, аўтар сцэнароў да больш чым дваццаці дакументальных фільмаў (у тым ліку “Чукоккала”). Працаваў у геалагічных партыях на Далёкім Усходзе, на ленінградскіх заводах. У 1979 годзе быў удзельнікам альманаха “Метрополь”. Вершы Рэйна распаўсюджваліся ў самвыдаце, частка іх публікавалася ў часопісе “Синтаксис”. Першая кніга выйшла толькі ў 1984 годзе (“Имена мостов”, з моцным цэнзурным умяшаннем). У 1987 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996), Пушкінскай прэміі Расіі, Царскасельскай мастацкай прэміі (1997). Цяпер Яўгеній Рэйн выкладае на кафедры літаратурнай творчасці ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. Расійская нацыянальная прэмія “Паэт” была заснаваная Таварыствам заахвочвання рускай паэзіі ў 2005 годзе. Згодна са статутам прэміі, ёю могуць быць узнагароджаныя паэты, якія пішуць на рускай мове, незалежна ад нацыянальнасці…

Чытаць цалкам
Оксфард і Ватыкан аблічбуюць старажытныя манускрыпты

Оксфард і Ватыкан аблічбуюць старажытныя манускрыпты

Плануецца, што навукоўцам з усяго свету стануць даступныя перш за ўсё тэксты з трох галінаў: грэцкія манускрыпты, інкунабулы XV стагоддзя (першыя друкаваныя кнігі) і манускрыпты на старажытнагабрэйскай. Большую частку матэрыялу для аблічбавання (прыкладна дзве траціны) дасць бібліятэка Ватыкану.Праект быў задуманы найперш для даследчыкаў, якія атрымаюць доступ да вывучэння старажытных рукапісаў. На рэалізацыю задумы плануецца выдаткаваць каля 3,17 мільёна даляраў, якія вылучыць брытанскі фонд Polonsky Foundation, што падтрымлівае розныя культурныя і адукацыйныя праекты. Аблічбаванне матэрыялаў будзе ісці каля чатырох гадоў. Бадліянская бібліятэка ўжо супрацоўнічала з фондам Polonsky Foundation, на чые сродкі было аблічбавана каля 280 тысяч фрагментаў Каірскай генізы — збору сярэднявечных дакументаў, знойдзеных у сховішчы каірскай сінагогі Бэн Эзры ў канцы XIX стагоддзя. Цяпер яны даступныя ў інтэрнэце.

Чытаць цалкам
Джоан Роўлінг напісала раман пра выбары

Джоан Роўлінг напісала раман пра выбары

Сюжэт 400-старонкавай кнігі пад назвай “Часовая пасада” (The Casual Vacancy) развіваецца вакол раптоўнай смерці кіраўніка муніцыпалітэта і наступнай барацьбы за гэты пост. Як расказалі выдаўцы, “усё ў Пэгфардзе не такое, якім здаецца на першы погляд”. Ідэальнае ангельскае мястэчка насамрэч раздзіраюць шматлікія канфлікты: паміж багатымі і беднымі, дзецьмі і бацькамі, школьнікамі і настаўнікамі. Кніга мае выйсці 27 верасня 2012. Першая кніга Роўлінг “Гары Потэр і філасофскі камень” выйшла ў 1997 годзе. Апошняя, сёмая, з кніг пра чараўніка Гары Потэра была апублікаваная ў 2007 годзе. Гэтыя кнігі былі перакладзеныя на 74 мовы і разышліся агульным накладам больш за 450 мільёнаў асобнікаў.

Чытаць цалкам