У асобнай секцыі адной з выставачных залаў чатыры дні адбываліся дзясяткі імпрэзаў з удзелам літаратараў і выдаўцоў з трох названых краінаў. Апрача таго, розныя мерапрыемствы адбываліся і па-за кірмашовым комплексам — у Польскім Інстытуце, тэатры “Скала”, на іншых пляцоўках. Акцыі з удзелам беларускіх аўтараў стала збіралі поўныя залы і аўдыторыі. Беларусь на кірмашы прадстаўлялі Святлана Алексіевіч, Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Артур Клінаў, Марына Напрушкіна і Андрэй Хадановіч. Паэт і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч лічыць, што ўвага да Беларусі і беларускай літаратуры сёлета значна ўзрасла ў параўнанні з папярэднімі кірмашамі. На кірмашы былі прадстаўленыя як выдадзеныя ў Германіі кнігі беларускіх удзельнікаў, так і спецыяльныя выпускі нямецкамоўных літаратурных часопісаў з беларускімі публікацыямі, сярод аўтараў якіх — Алесь Разанаў, Сакрат Яновіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Віктар…
Чытаць цалкам