Абвясцілі намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют”
Намінацыя “Паэзія”: Ганна Аўчыннікава за кнігу “Ад зачыненай брамы” Антон Францішак Брыль за кнігу “Не ўпаў жолуд” Анастасія Кацюргіна за кнігу “Пад ветразем ранку” Намінацыя “Проза”: Вера Бурлак за кнігу “Творы соннага жанру” Віктар Марціновіч за кнігу “Сцюдзёны вырай” Намінацыя “Пераклад”: Алеся Башарымава з кнігай Тувэ Янсан “Капялюш чарадзея” Марына Казлоўская з кнігай Чэслава Мілаша “Краіна Ульра” Марыя Пушкіна з кнігай Чэслава Мілаша “Даліна Ісы” рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” з кнігай Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці” Лаўрэаты будуць названыя і атрымаюць узнагароды 14 сакавіка. Да разгляду прымаліся дэбютныя кнігі аўтараў да 35 гадоў, напісаныя і выдадзеныя па-беларуску цягам 2011 году. Літаратурная прэмія “Дэбют” заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Яна штогадовая і ўручаецца за кнігі ў тых жанрах, у якіх ствараў Максім Багдановіч.
Чытаць цалкам