“Маска Чырвонае Смерці” і іншыя кнігі на Міжнародным кніжным кірмашы
“Логвінаў” (стэнд І-15) Пяць дзён на логвінаЎскім стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтва (проза, паэзія, мастацкія альбомы, літаратура для дзетак), а таксама ўбачыць і пачуць беларускіх аўтараў. 9 лютага (чацвер) 13.00. Павел Анціпаў з прэзентацыяй кнігі прозы “Дипломная работа” 14.00. Аўтограф-сесія Віталя Рыжкова 16.00. Віктар Карамазаў з прэзентацыяй рамана “Мастак і парабкі” 17.00. Мастак і галоўрэд часопіса “пARTisan”Артур Клінаў з прэзентацыяй мастацкага альбома “Беларускі авангард 80-х” 18.00. Уладзіслаў Ахроменка з прэзентацыяй рамана “Тэорыя змовы” 10 лютага (пятніца) 15.00. Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча 16.00. Анатоль Івашчанка прадстаўляе апошнія нумары часопіса “Дзеяслоў” і кнігі серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сябры рэдакцыі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” прадставяць кнігу Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці” 17.00. Артур Клінаў з прэзентацыяй рамана “Шалом” 18.00. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі з прэзентацыяй кнігі “100 твораў…
Чытаць цалкам