У Англіі выйшаў зборнік лістоў Вудхаўза
Пры гэтым лісты Вудхаўза да блізкіх сяброў не выглядаюць такімі дзіўнымі, як некаторыя эпізоды з яго жыцця, накшталт прынцыповай адмовы сказаць прамову ў Оксфардзе і іншых прыкладаў ледзь не празмернай скаванасці. Наадварот, у іх адчуваецца гумар і шарм, уласцівы прозе ангельскага класіка. Акрамя таго, у лістах можна заўважыць незвычайную заклапочанасць Вудхаўза фінансавымі пытаннямі — так, у адным з іх ён скрупулёзна расказвае пра стан свайго рахунку ў банку, найбліжэйшыя выдаткі і пазыкі, якія яму маюць вярнуць. Лісты сведчаць на карысць Вудхаўза ў далікатнай сітуацыі, звязанай з яго радыёперадачамі падчас жыцця ў лагеры для перамешчаных асоб у Верхняй Сілезіі падчас Другой сусветнай: перадачы, што вылучаліся бесклапотным тонам, прымусілі і працягваюць прымушаць многіх падазраваць пісьменніка ў змове з нацыстамі, аднак лісты дэманструюць цэлы шэраг прыкладаў неймавернай наіўнасці пісьменніка, на якую ён і спасылаўся, сутыкаючыся з абвінавачаннямі ў калабарацыянізме. Кнігу “P.G. Wodehouse:…
Чытаць цалкам