Літаратурную прэмію Нідэрландаў атрымаў раман пра шнары вайны
Прэмію пісьменніцы ўручыў старшыня журы Эрнст Хірш Балін. У гэтым годзе прэмія АКО ўручаецца ўжо 25-ы раз. На ўрачыстай цырымоніі, што прайшла ў Амстэрдаме ў Музеі суднаходства, прысутнічалі многія папярэднія лаўрэаты прэміі. Імя пераможцы было абвешчанае ў жывым эфіры радыёпраграмы “Nieuwsuur” (“Гадзіна навінаў”). Журы патлумачыла вынікі галасавання наступным чынам: “У гэтай кнізе аўтарка акрэслівае межы нашага выбару — калі мы яшчэ можам яго зрабіць, а калі ўжо не можам. Гэта тонкі і пачуццёвы раман пра шнары, якія можа пакінуць пасля сябе вайна, і яго выяўленчая сіла мае для нас вялікае значэнне”. Дэ Мор атрымала сімвалічную статуэтку (скульптар Эжэн Петэрс) і 50 тыс. еўра. Разам з Марэнтэ дэ Мор у 2011 годзе на прэмію намінаваліся наступныя творы: “Горкія кветкі Еруна Браўвэрса (“Bittere bloemen”, Jeroen Brouwers), “Баніта-авеню” Петэра Бювалды (“Bonita Avenue”, Peter Buwalda), “Скура і валасы” Арнана Грунберга (“Huid en Haar”, Arnon Grunberg), “Пацалуй мяне, пакарай мяне” Мар’і Прайс…
Чытаць цалкам