№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

З Днём перакладчыка!

З Днём перакладчыка!

Мы ўсе мусілі б ператварыцца ў паліглотаў альбо ўвогуле забыць пра існаванне сусветнай літаратуры. Паэты, замест таго, каб пісаць свае вершы, вывучалі б іншыя мовы, каб зразумець калегаў на фестывалях, літаратурныя крытыкі, чытаючы замежных творцаў у арыгіналах, не паспявалі б прачытваць творы сваіх суайчыннікаў, а студэнты філалагічных аддзяленняў спачатку мусілі б гадоў дзесяць вучыць мовы тых аўтараў, якія ўваходзяць у праграму, і толькі потым паступаць ва ўніверсітэт. Ужо не кажучы пра простых чытачоў. А таму віншуем тых, хто расказвае пра літаратуру розных краінаў на зразумелай усім мове! І жадаем ім прыхільных аўтараў, што не надта клапоцяцца пра свае правы, замежных граматык без памылак, тоўстых і ўсеахопных слоўнікаў і іншых радасцяў перакладчыцкага жыцця!

Чытаць цалкам
Народнаму паэту Нілу Гілевічу – 80 гадоў!

Народнаму паэту Нілу Гілевічу – 80 гадоў!

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Першыя гады пасля вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 г. скончыў Менскую педагагічную навучальню. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Менска. У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля аспірантуру пры ім. З 1960 па 1986 г. - супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэта. З 1958 да 1963 г. працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». З 1980 да 1989 г. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1989 г. - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова». З чэрвеня 1990 г. - старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990). У 1990 г. выбраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Кандыдат філалагічных…

Чытаць цалкам
Пераможцам BBC National Short Story Award стаў студэнт

Пераможцам BBC National Short Story Award стаў студэнт

Сярод пяці пісьменнікаў, якія трапілі ў анансаваны ў пачатку верасня шорт-ліст BBC National Short Story Award, было адразу двое пачаткоўцаў-студэнтаў — акрамя Ўілсана, гэта К.Дж. Ор. Пятым пісьменнікам у шорт-лісце была прафесар Элісан Маклэад з паўдакументальным аповедам пра хваробу доктара і біёлага Дэніса Нобла. Так ці інакш, прэмія адышла да пачаткоўца — для Ўілсана зборнік “Аднойчы ты зламаеш палец” (Once You Break a Knuckle), у які трапіла апавяданне-пераможца “Мёртвыя дарогі”, стаў дэбютным. Цяпер Ўілсан піша свой першы раман пад назвай “Балістыка” (Ballistics). За “Мёртвыя дарогі” Ўілсан атрымаў ад BBC прэмію ў памеры 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Гэты аповед — гісторыя двух школьных сяброў, якія вандруюць па канадскіх Скалістых гарах і спрабуюць, кожны па-свойму, прыцягнуць увагу дзяўчыны, якая складае ім кампанію. Журы ацаніла аповед як “бездакорна прадуманы і напісаны”, такім чынам зрабіўшы Ўілсана самым маладым з усіх лаўрэатаў узнагароды. Сам Ўілсан нават сваю прысутнасць у шорт-лісце…

Чытаць цалкам
Пялевін і Эка маюць роўныя шанцы на Нобеля

Пялевін і Эка маюць роўныя шанцы на Нобеля

Галоўным прэтэндэнтам на Нобелеўку, паводле дадзеных букмекераў, цяпер з'яўляецца сірыйскі паэт Адоніс: стаўкі на яго перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 4/1. У ліку фаварытаў таксама апынуліся амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан (10/1), венгр Петэр Надаш (12/1), не першы год ужо трапляе ў падобныя спісы японскі пісьменнік Харукі Муракамі(16/1) і румынскі паэт Мірча Кэртэрэску (20/1). У ліку прэтэндэнтаў на прэмію ёсць таксама расійскі паэт Яўген Еўтушэнка, щанцы якога букмекеры ацэньваюць як 80/1. Такія ж шанцы на перамогу ў брытанскага пісьменніка Джуліяна Барнса, які сёлета трапіў у шорт-ліст брытанскага «Букера». Акрамя таго, на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета прэтэндуюць Кормак Макарці (25/1), Філіп Рот (25/1), Мілан Кундэра (33/1), Ен Мак’юэн (40/1) і іншыя. Менш за ўсё шанцаў, па адзнаках Ladbrokes, у Боба Дылана (100/1). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры стане вядомы на пачатку кастрычніка. Шведская акадэмія трымае імёны фіналістаў прэміі ў сакрэце. Нобелеўская…

Чытаць цалкам
У Расіі царква ўзялася за “Лаліту” і “Сто гадоў адзіноты”

У Расіі царква ўзялася за “Лаліту” і “Сто гадоў адзіноты”

Сумневы прадстаўніка РПЦ выклікалі раманы "Лаліта" і "Сто гадоў адзіноты". Таксама Чаплін звярнуў увагу на тое, што ў Расіі апошнім часам актывізаваліся прыхільнікі так званага "педафільскага лобі". "На двух сайтах прыкладна адначасова з'яўляюцца два тэксты, якія апраўдваюць педафілію, прапагандуюць яе і рыхтуюць глебу да пачатку дыскусіі аб яе легалізацыі. Я думаю, што трэба вельмі сур'ёзна паставіцца да гэтых фактаў і ўзняць пытанне аб тым, ці ёсць прапаганда злачынства сама па сабе злачыннай ", – сказаў Чаплін. 26 верасня ў эфіры тэлеканала "Саюз" Чаплін зачытаў разгорнуты зварот на тую ж тэму. Аднак у гэтым звароце пратаіерэй не згадваў ні мастацкіх твораў, ні аўтараў, якіх можна было б абвінаваціць у прапагандзе педафіліі.

Чытаць цалкам
Малпы дапісваюць Шэкспіра

Малпы дапісваюць Шэкспіра

Першым быў атрыманы поўны тэкст паэмы “Скарга закаханай” (аўтарства якой некаторыя шэкспіразнаўцы, зрэшты, прыпісваюць Джорджу Чампэну). Ідэя практычнага доказу тэарэмы пра бясконцых малпаў належыць амерыканскаму праграмісту Джэсі Андэрсану, які задумаў і рэалізаваў праект з віртуальнымі малпамі на базе воблачнага вэб-сэрвісу Amazon EC2. Тэарэма сцвярджае, што абстрактная малпа, б’ючы па выпадковых клавішах друкавальнай машынкі неабмежавана доўгі час, рана ці позна надрукуе любы зададзены тэкст. З 21 жніўня са свайго хатняга кампутара Андэрсан каардынуе працу мноства загружаных на серверы Amazon праграм-малпаў, якія ўвесь час генеруюць тэкставыя паслядоўнасці даўжынёй 9 знакаў. Затым выпрацоўваецца пошук кожнай з гэтых паслядоўнасцяў па ўсім корпусе тэкстаў Шэкспіра. Непрыдатныя варыянты адкідаюцца, а ў выпадку супадзення паслядоўнасць знакаў дадаецца да адноўленага збору твораў. Для спрашчэння і паскарэння працэсу пунктуацыя і прабелы не ўлічваюцца. Нягледзячы на тое, што лік магчымых…

Чытаць цалкам
Навукоўцы вылічылі час нараджэння Франкенштэйна

Навукоўцы вылічылі час нараджэння Франкенштэйна

Згодна з вылічэннямі тэхаскіх астраномаў, Мэры Шэлі прыдумала эксцэнтрычнага навукоўца Віктара Франкенштэйна і створанага ім монстра паміж 2 і 3 гадзінамі ночы 16 чэрвеня 1816 году. Гісторыя стварэння рамана была выкладзеная самой пісьменніцай у прадмове да яго трэцяга перавыдання. Паводле яе словаў, штуршком да напісання твора стала размова, у якой удзельнічалі сама Мэры, яе муж Персі Шэлі, лорд Джордж Гордан Байран і лекар Байрана на імя Палідоры. Тады Байран прапанаваў кожнаму з прысутных напісаць апавяданне пра прывідаў. У адну з наступных начэй, як апісвае Мэры Шэлі, яна не магла заснуць, і, “калі месяцовае святло прабілася ў акно”, яе напалохала відзежа навукоўца і створанага ім монстра, які павольна падымаўся на ногі. За месяцовае святло і зачапіўся Дональд Олсан з Тэхаскага ўніверсітэта ў горадзе Сан-Маркас. Каб вылічыць, калі была тая самая ноч, Олсан з асістэнтамі наведаў вілу, дзе жыла Мэры Шэлі, і вырашыў, што, адштурхоўваючыся ад прыкладнага часу, калі магла адбыцца размова…

Чытаць цалкам
Ян Максімюк: Ёсць такая мова

Ян Максімюк: Ёсць такая мова

З мовамі, па-мойму, сітуацыя на гэтым свеце выглядае не лепш, чым з жанчынамі і балотамі. У кожным разе, не менш складана. Роўнасці няма У Еўрасаюзе 23 афіцыйныя мовы. Нават ірландская, на якой самым ірландцам гаварыць не ўдаецца, у Брусэлі таксама афіцыйная. Але, зразумела, нікому там не прыходзіць у галаву весці сесію Еўрапарламента або паседжанне Рады міністраў Еўрасаюза на ірландскай, балгарскай або фінскай, не кажучы пра мальтыйскую. Такія еўрапейскія форумы вядуцца наогул на ангельскай або французскай, зрэдку на нямецкай. А на іншыя мовы перакладаюць сінхронныя перакладчыкі. Дый тое не заўсёды, бо кваліфікаваных перакладчыцкіх сілаў не хапае на ўсе захады. Вось дыскусія па правах чалавека ў Беларусі, якую правялі еўрапейскія дэпутаты 15 верасня ў Страсбуры, вялася больш чым на 10 мовах, у тым ліку фінскай, венгерскай, партугальскай, румынскай, нідэрландскай, славацкай і чэшскай, не кажучы пра польскую. Але ў відэатрансляцыю сінхронныя пераклады не былі ўключаныя. А мне трэба было…

Чытаць цалкам
Беларускую літаратуру прэзентавалі на шведскім кніжным кірмашы

Беларускую літаратуру прэзентавалі на шведскім кніжным кірмашы

Па словах старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча такая шматлікая дэлегацыя беларускіх пісьменнікаў і выдаўцоў на кірмашы ў Гётэборгу была прадстаўленая ўпершыню – як колькасна, так і па маштабнасці ды значнасці прадстаўленых праектаў, літаратурных выступаў, дыскусіяў і семінараў. Да таго ж, упершыню была прадстаўленая па-шведску і такая колькасць кніг беларускіх аўтараў. Ля беларускага стэнда Старшыны СБП Алесь Пашкевіч бярэ ўдзел у дыскусіі Мабыць, адной з галоўных падзеяў беларускага культурнага дэсанту была прэзентацыя анталогіі сучаснай беларускай літаратуры “Språket som svalan bor i dess hjärta”. Так у перакладзе на шведскую гучыць радок “Мова ластаўкай жыве ў сэрцах” з верша Вольгі Іпатавай. Вялікая заслуга ў падрыхтоўцы і выданні анталогіі належыць Марыі Сёдэрберг, ініцыятарцы і натхняльніцы сумесных беларуска-шведскіх “Літаратурных падарожжаў”, што ўжо цягам 10 гадоў адбываюцца падчас Дзён культуры Швецыі ў нашай краіне. У кнізе ў перакладзе на шведскую прадстаўленыя…

Чытаць цалкам
У

У "Пыхі і перадузятасці" Джэйн Остэн з'явіцца дэтэктыўны працяг

Услед за Джаанай Тролап, якая перапісала “Пачуццё і пачуцёвасць”, 91-гадовая Філіс Джэймс працуе над дэтэктыўным працягам “Пыхі і перадузятасці”.Дзеянне рамана разгортваецца праз шэсць гадоў пасля вяселля Элізабэт і містэра Дарсі, у маёнтку Пэмберлі, дзе шчаслівая пара гадуе двух сыноў. Драма пачынаецца з вяртаннем сястры Элізабэт Лідзіі (якая ў рамане Остэн уцякла з афіцэрам). Лідзія прыносіць шакавальную вестку: яе муж забіты... Раман пад назвай “Смерць прыходзіць у Пэмберлі” мае паступіць у продаж 3 лістапада. Паводле словаў выдаўцоў, у кнізе “дасканала ўзноўленая атмасфера віктарыянскай Англіі”. Сама Джэймс прызналася, што “Пыха і перадузятасць” — яе любімая кніга, да якой яна шчаслівая была звярнуцца. “Прашу прабачэння ў Джэйн Остэн за тое, што мне давялося “прымусіць” Элізабэт займацца расследаваннем забойства, але так ужо спалучыліся дзве мае вялікія прыхільнасці — да кніг Остэн і да пісання дэтэктываў”, — патлумачыла пісьменніца (якая, дарэчы, атрымала ордэн Брытанскай імперыі за…

Чытаць цалкам