Міхась Скобла: "Мастацкая літаратура" скалечыла зборнік Жылкі
Уявім сабе: сустрэліся на тым свеце Якуб Колас і Уладзімір Жылка. Пагаварылі, паўспаміналі агульных сяброў і знаёмцаў, прыгадалі сваю першую сустрэчу на Акадэмічнай канферэнцыі ў 1926 годзе ў Мінску. А потым старэйшы класік бярэ маладзейшага за гузік і сурова так пытаецца: “Дык хто напісаў верш “Беларускаму люду” — вы ці я?” Збянтэжаны Жылка з нездаровым румянкам на шчоках яшчэ больш чырванее: “Выбачайце, дзядзька Якуб, няма маёй віны ў тым, што верш гэты прыпісалі мне. Як сёння памятаю, у дзень яго апублікавання ў газеце “Звязда” — 23 лістапада 1926 году — я прыходзіў у рэдакцыю на агледзіны, а неўзабаве быў прыняты туды літсупрацоўнікам. Тады ўвесь Мінск гаварыў пра вашу поўху бальшавікам. Дык як я магу забыцца, хто аўтар?” Колас моўчкі працягвае пакручваць гузік, і Жылка яшчэ больш бянтэжыцца. Збіваючыся, ён паспешліва расказвае народнаму паэту ўсё, што ведае пра верш “Беларускаму люду”. Твор гэты друкаваўся ў зборніку “Водгулле” (1922) і яшчэ паспеў увайсці ў першы Збор твораў Якуба…
Чытаць цалкам