Першы раман Артура Конана Дойла ў снежні выйдзе па-руску
У Вялікабрытаніі раман з’явіцца ў канцы верасня.“Аповед Джона Сміта” — першы буйны твор аўтара кніг пра Шэрлака Холмса. Раман быў напісаны, калі Дойлу было 23 гады. Першапачатковая версія рамана згубілася падчас перасылкі выдавецтву, аднак пісьменнік часткова аднавіў тэкст. Менавіта другая версія рамана, у якой усяго шэсць раздзелаў, і будзе надрукаваная. Паводле словаў выдаўцоў, раман Дойла ў некаторай ступені аўтабіяграфічны: у галоўным героі адгадваюцца рысы аўтара. Акрамя таго, у кнізе прысутнічаюць дэтэктыўныя элементы — раней брытанскія выдаўцы адзначалі, што некаторыя ідэі і персанажы з кніг пра Шэрлака Холмса сустракаюцца ў “Аповедзе Джона Сміта”. Дойл напісаў “Аповед...” за некалькі гадоў да першай аповесці пра Холмса — “Эцюду ў барвовым”.
Чытаць цалкам